27 снежня ў Гарадскім доме культуры “Кірпіч” адбудзецца 2-гі этап беларускага адборачнага тура XI Міжнароднага фестывалю рок-гуртоў “Рок-ноч”. Пачатак у 17.00. Кошт квітка 5000 бел. руб.
Граюць гурты:
Onegin
Martin Luther
InOut
Plastic Angels of September
WOLFSHADE
Для ўдзелу ў рэгіянальных адборачных турах фестывалю «Рок-ноч» запрашаюцца гурты, выканаўцы музыкі ва ўсіх кірунках стылю рок. У фэсце могуць браць удзел гурты, якія не маюць падпісаных кантрактаў з выдаўцамі кампакт-дыскаў, роўна як і афіцыйна выдадзеных кампакт- дыскаў. Умова ўдзелу ў конкурсе: запаўненне заяўкі і адпраўка яе на пошту рэгіянальных прадстаўнікоў. Правілы фэсту і заяўка на ўдзел – неад’емная яго частка.
Заяўкі прымаюцца да 31.01.2010.
Адборачныя туры ў Беларусі будуць праходзіць у горадзе Берасце паэтапна: па 5 гуртоў 1 раз у месяц. Такім чынам, у фэсце прыме ўдзел 25 гуртоў. У фінал рэгіянальнага адборачнага тура будуць адабраны 5 гуртоў з усіх 25 гуртоў, якія выступілі на фэсце. На фінал фіналаў паедуць 2 гурты.
Галоўныя ўзнагароды фэсту:
1-е месца – 10000 злотых (каля 3.5 тысяч даляраў ЗША);
2-е месца – відэакліп і 10 гадзін у студыі;
3-е месца – 30 гадзін у студыі гукапісу.
Узнагарода публікі і адмысловая ўзнагарода ў стадыі распрацоўкі.
Для таго каб прыняць удзел у фэсце трэба азнаёміцца з правіламі (ТУТ), запоўніць заяўку на ўдзел (ТУТ) і адправіць яе на e-mail: rocknoca@d-tails.org
Калі ласка, пры адпраўленні на скрыню заяўкі, у тэме ліста паказвайце: назва гурта, выкананы стыль, горад дыслакацыі гурта.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…