Культура

Помнік студэнту будзе ў Полацку

З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і гарвыканкам. Помнік плануюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасць, незалежнасць поглядаў».

«Старажытны горад з кожным годам змяняецца, тут з’яўляюцца новыя скульптурныя кампазіцыі. Вось і мы вырашылі падтрымаць добры пачатак. А што самае галоўнае ва універсітэце? Канешне ж, студэнт», — тлумачыць рэктар ПДУ Дзмітрый Лазоўскі.

На паседжанні, дзе абмяркоўвалася ідэя помніку, не выключаюць з’яўленне ў будучыні і «пары» для скульптуры — помнік студэнтцы, але паставяць яго ўжо ў Наваполацку.

Полацкі гарвыканкам плануе абвесціць конкурс на лепшы эскіз помніку студэнта, які можа з’явіцца ў горадзе гэтай восенню.

generation.by.

student1

Пакінуць адказ