Сёлета спаўняецца 600 гадоў з дня Грунвальдскай бітвы. Як плануецца адзначыць гэты вялікі юбілей? Ці плануе польскі бок запрасіць да ўдзелу ў святкаванні афіцыйных асоб з Беларусі?
– Так, натуральна. У Польшчы запланавана шмат урачыстасцяў, звязаных са святкаваннем гэтай даты. Сярод іх і арганізаваныя польскім урадам. За апошнія адказвае Міністэрства культуры. Яно навязала кантакты з міністэрствамі зацікаўленых краін і падрыхтавала супольныя мерапрыемствы.
Супольныя ўрачыстасці адбудуцца ў дзень Грунвальдскай бітвы альбо вельмі блізка па часе ад гэтай даты. Праўдападобна, адбудзецца рэканструкцыя бітвы ў палявых умовах. Запланаваны ўдзел афіцыйных прадстаўнікоў чатырох краін: Літвы, Польшчы, Беларусі і Украіны. Аб гэтым размаўлялі міністры культуры — Б.Здраеўскі і П.Латушка. Плануецца, што мерапрыемства наведаюць чатыры міністры культуры названых краін. Запланаваная і вялікая канферэнцыя ў Кракаве з удзелам беларускіх гісторыкаў. Польскі бок таксама разлічвае на ўдзел ва ўсіх імпрэзах, падрыхтаваных беларусамі, літоўцаў і ўкраінцаў. Падрабязнасці ўдакладняюцца, аднак сама формула чатырохбаковага святкавання прынятая на ўсіх узроўнях.
Як бачаць беларусаў палякі зараз, праз дваццаць гадоў незалежнасці?
– Стаўленне да беларусаў у Польшчы добразычлівае. Але больш інстынктыўнае, чым абгрунтаванае нейкімі ведамі. Гэтых ведаў бракуе. Беларусаў часта ўспрымаюць праз прызму розніцы ў палітычнай сістэме, і гэта натуральна. Розніца існуе і не можа не ўплываць на ўспрыманне.
Ці існуе ў сучаснай Польшчы ідэя палітычнага адраджэння Рэчы Паспалітай?
У Польшчы такой палітычнай ідэі няма. Зараз ніхто ў Польшчы падобных палітычных праектаў і ідэй не прапагандуе. Не сутыкаўся з тым.
Грамадзянскія і культурныя ініцыятывы, што сыхо¬дзяць з Польшчы, часам памылкова ўспрымаюцца звонку як палітычныя. Усе такія праекты датычаць выключна гісторыі і супольнай традыцыі, але не палітыкі. Яны скіраваныя на збліжэнне суседніх народаў. На збліжэнне ў якасці самастойных суб’ектаў. Мы суседзі і павінны быць блізкія адзін аднаму не толькі геаграфічна.
З Літвой тое прасцей, бо існуе ЕС. Гэта шмат дае і ліквідуе фармальныя межы.
Наша Ніва.
Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…
Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…
А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…