Categories: Моладзь

Міжнародны конкурс эсэ для моладзі

Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, арганізаваным ЮНЭСКО і фондам міру ім. Гоя. Апошні тэрмін падачы – 30 чэрвеня 2010 г.

Тэма: “Мая роля ў стварэнні мірнага свету”. Якое вашае бачанне мірнага і гарманічнага свету? Што вы ды іншыя маладыя людзі робіце, каб рэалізаваць гэтае бачанне?

Эсэ на конкурс можа падаць любы чалавек у ўзросце да 25 гадоў у адной з наступных катэгорыяў:
а) дзеці (да 14 гадоў)
б) моладзь (15–25 гадоў)

Аб’ём эсэ не мусіць перавышаць 800 словаў на ангельскай, францускай, гішпанскай або нямецкай мовах. На тытульным лісце трэба пазначыць:

1 ) катэгорыю (дзеці або моладзь);
2 ) назву эсэ;
3 ) імя;
4 ) паштовы адрас;
5 ) нумар тэлефону;
6 ) адрас электроннай пошты;
7 ) грамадзянства;
8 ) узрост на момант 30 чэрвеня 2010 г.;
9 ) пол;
10 ) назву навучальнай установы (калі магчыма);
11 ) колькасць словаў.

Настаўнікі могуць падаваць зборнікі эсэ ад класа або групы. У гэтым выпадку трэба далучыць спіс удзельнікаў і кантактныя звесткі настаўніка.

Эсэ мусяць быць арыгінальнымі ды не публікавацца да конкурсу. Аўтарскія правы на эсэ перадаюцца арганізатарам конкурсу. Працы, напісаныя ў суаўтарстве, не прымаюцца.

Узнагароды (у абедзьвюх катэгорыях)

Першая прэмія – сэртыфікат і 100 тыс. енаў (прыблізна $ 1 000) – адзін пераможца.
Другая прэмія – сэртыфікат і 50 тыс. енаў (прыблізна $ 500) – два пераможцы.
Трэцяя прэмія – сэртыфікат і падарунак – 5 пераможцаў.

Заахвочвальныя прызы: сэртыфікат і падарунак – 25 удзельнікаў.

Асобаў, узнагароджаных першаю прэміяй, запросяць на цырымонію ўручэння, якая пройдзе сёлета ў лістападзе ў Токіо (Японія). Выдаткі на падарожжа пакрыюць арганізатары.

Конкурсныя працы можна дасылаць на адрас:

International Essay Contest c/o The Goi Peace Foundation
1-4-5 Hirakawacho, Chiyoda-ku, Tokyo 102-0093 Japan

Або на электронную скрыню: essay@goipeace.or.jp

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

n-europe.eu

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago