Замежжа

Навуковая канферэнцыя ў ЕГУ

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт праводзіць штогадовую студэнцкую навуковую канферэнцыю, прысвечаную праблемам грамадства, культуры і палітыкі ў еўрапейскім вымярэнні “Еўропа 2010: глабальнае і лакальнае”.
Да ўдзелу запрашаюцца студэнты завочных і дзённых формаў навучання бакалаўрскага і магістарскага ўзроўняў.

Прадугледжваецца праца наступных секцый:

• Міжнароднае, еўрапейскае і нацыянальнае права ў фарміраванні правапарадку дзяржаваў Усходняй Еўропы
• Беларусь і еўрапейская ідэнтычнасць
• Гісторыя і культура Беларусі: мінулае і сучаснасць
• Індывід і грамадства: філасофскія і сацыялагічныя аспекты
• Вобразы сучаснасці ў мастацтве
• Медыякультура: аналіз, інтэрпрэтацыя, крытыка
• Актуальныя праблемы гендэрнай тэорыі
• Палітыка і грамадства: сучасныя палітычныя працэсы
• Віртуальны універсітэт: праблемы дыстанцыйнай адукацыі

Працоўныя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, ангельская.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне навуковых прац; найбольш цікавыя даклады будуць адзначаны дыпломамі ЕГУ.
Заявы на ўдзел і тэзісы прымаюцца да 4 красавіка па электроннаму адрасу: [email protected]. У радку “тэма” патрэбна пазначыць “Europe 2010”.

Патрабаванні да афармлення тэзісаў: шрыфт Times New Roman, 12 кегль, 1.5 інтэрвал; аб’ём – да 3 старонак. Абавязкова пазначце назву выступлення і Вашыя імя і прозвішча.

Студэнты, якім патрэбна візавая падтрымка, павінны адначасова з заявай (бланк заявы далучаецца) і тэзісамі даслаць пашпартныя дадзеныя для атрымання візаў (грамадзянства, дата нараджэння, серыя, нумар і дата выдачы пашпарта горад і краіна, дзе ўдзельнік будзе атрымліваць візу (па месту рэгістрацыі)). Віза прадастаўляецца бясплатна.

На перыяд правядзення канферэнцыі (15 і 16 мая) усім удзельнікам забяспечваецца пражыванне, а ўдзельнікам з Беларусі таксама аплочваюцца расходы на праезд (“эканом клас”).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся да каардынатара канферэнцыі па адрасу [email protected].

n-europe.eu

Пакінуць адказ