Моладзь

Што такое паліттурызм?

“Дарогі адкрытыя, межы сцёртыя”. Асабліва ў наш час глабалізацыі так часта гучаць такія словы. Здавалася б, Бярлінскі мур паў, Савецкі саюз знік, значыць увесь свет перад намі: і Дрэздэнскі музей, і хмарачосы Нью-Йорка, і піраміды Егіпта.

Але як беларускаму студэнту патрапіць і ўбачыць хоць бы некалькі цудаў свету? І дзе на гэта ўзяць грошы?

Няма нічога складанага, сказаў нехта з разумных. І меў рацыю. Каб патрапіць за мяжу абслютна бясплтана трэба мець актыўную грамадзянскую паізцыю, быць мабільным, ініцыятыўным. Абвесткі пра разнастайныя семінары і трэнінгі проста запоўнілі інтэрнэт. Ваша задача – звярнуць на іх увагу і звярнуць увагу арганізатараў на вас. Для гэтага трэба запоўніць анкету і матэвацыйны ліст.

Насамрэч на семінарах можна сустрэць вельмі шмат творчых людзей, з якімі ў перспектыві вы станеце сябрамі ці партнёрамі.

Добры семінар – гэта той, дзе арганізатары не толькі кампенсуюць выдаткі на дарогу, жыллё і праезд, але яшчэ арганізуюць экскурсіі па мясцовасці. Існуюць нават адмысловыя турыстычныя семінары кшталту Study tour to Poland. Ідэальны семінар – той, дзе вам яшчэ дадуць камандзіровачныя. Так, часам можна нават пазарабіць грошай адпачываючы.

Тэарытычна на семінар прыязджаць атрымаць веды. Гэта не заўсёды атрымліваецца. Часам самі ўдзельнікі настроеныя адно толькі на вакацыі. Але бывае і так, што праграма семінара не пазнавальная, а бязглуздая і незразумелая.

І вось калі вашыя надзеі наконт адукацыйнага боку паездкі не апраўдаліся, трэба шукаць іншыя пазітыўныя моманты.

Дзяўчаты звычана бачаць іх у шопінгу. І не дзіва! Патрапіць на еўрапейскія распродажы самастойна не заўсёды ўдаецца.

Апроч пошуку фірмовага адзення час можна патраціць на размовы па інтарэсах з новымі людзьмі. Ёсць людзі, якія ездзяць на семінары, каб выпіаць піва. Арганізатар аднаго з трэнінгаў па журналісцкі расследаванні на арганізацыйным сходзе кахаў, што іх арганізацыя выступае супраць алкагалізму. Але кожны вечар семінара сканчваўся пасядзелкамі з бутэлькай півай ці за бакалам віна. Выдаткі вечарыны на сябе ўзялі арганізатары, дарэчы.

Новыя знаёмствы і кантакты, палепшанае CV, вандроўкі і экскурсіі, веды і практычны досвед – тое, што вы знойдзеце, адпраўляючыся на семінары. Паліттурызм – гэта тое, што абіраюць актыўныя людзі, якія сумяшчаюць атрыманне ведаў пра Канстутуцыю ЕС, правы чалавека і развіццё НГА з адпачынкам і прыемнымі эмоцыямі новых адкрыццяў па ўсім свеце.

moladz.org

0 Comments

Пакінуць адказ