Учора, цёплым нядзельным вечарам, сябры “Дзедзіча” зладзілі літаратурную вечарыну, каб правесці час у размовах пра ўзвышанае і прыгожае.
“Моладзь павінна быць усебакова развітай, – кажа адзін з арганізатараў сустрэчы Сяржук Зніклы, – і выдатна, калі чалавек у віры сучаснага жыцця знаходзіць час, каб пачытаць кніжкі. Вось мы і вырашылі, акрамя грамадскіх і палітычных акцый, турпаходаў, дыскатэк і кінапраглядаў, надаць увагу яшчэ і літаратуры і арганізаваць паэтычны вечар”.
Акрамя тых, каму проста цікавая літаратура, на сустрэчу прыйшлі паэты-пачаткоўцы, якія не пабаяліся выносіць на суд плады уласнай творчасці.
Пачаўся вечар з размоваў пра паэзію і разгадвання сакрэтаў паэтычнай кухні. Неўзабаве разгарэлася дыскусія, якім шляхам павінна ісці сучасная беларуская літаратура: ці ўслед за класікай нашаніўскіх паэтаў, ці ў бок так і не засвоенага еўрапейскага мадэрнізму, ці адкрываць нешта новае.
Якую сцежку абралі юныя паэты Берасця, яны прадэманстравалі сваімі вершамі. Прагучалі творы розных напрамкаў, тэматыкі і , вядома, рознага мастацкага ўзроўня. З вершамі лепшага паэта (па агульнаму меркаванню ўдзельнікаў вечарыны) можна будзе пазнаёміцца ў наступным нумары газеты “Дзедзіч”.
Стэфанія Малюта, dzedzich.org
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…
View Comments
Что, серьезно напечатают лучшие стихотворения? Только сейчас об этом узнаю.
А для чаго, па-вашаму, вы іх нам дасылалі? Каб мы яшчэ раз атрымалі эстэтычную асалоду?)))
запрасіце мяне на такую вечарыну. Прывітанне Зміцер. Гэта Іван
Прывітанне, Іван. Абавязкова запросім, асабліва калі ты скажаш, як :)
Бо Іванаў вельмі шмат, так што было б добра, каб ты падказаў, якога менавіта з іх варта запрасіць :)