Categories: Грамадства

Выбары без выбару

Аляксандр Комлеў, кандыдат ад партыі БНФ па 25-й гарадской акрузе здымаецца з выбараў і патрабуе нанава фармаваць выбарчыя камісіі.

Усе падставы для такога патрабавання былы кандыдат выклаў у заяве да гарадской выбарчай камісіі:

“Падчас фармавання складу ўчастковых камісій Брэская абласная арганізацыя Партыі БНФ вылучыла сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі тых акругаў, дзе балатуюцца кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ, у тым ліку і я. Аднак Адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Брэста, якая фармавала склад участковых камісій на участках у выбарчай акрузе № 25 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў не ўключыла прадстаўнікоў Партыі БНФ у склад камісій.
На мой погляд, утварылася парадаксальная сітуацыя: ва ўчастковыя камісіі выбарчай акругі № 25 уключаны прадстаўнікі арганізацыі ветэранаў, Беларускага саюза жанчын, БРСМ, РОО “Белая Русь”, гаркома прафсаюзных работнікаў адукацыі і навукі, хаця ні адна з гэтых арганізацый не мае свайго прадстаўніка ў якасці кандыдата ў дэпутаты па дадзенай выбарчай акрузе. У той жа час ад Партыі БНФ, якая вылучыла тут свайго кандыдата, ні адзін прадстаўнік у камісіі ўключаны не быў.
Найбольш непрымальная, на мой погляд, сітуацыя ўтварылася на участку для галасавання № 76 г. Брэста, які размешчаны на вул. Маладагвардзейскай, д. 7 у інтэрнаце ААТ “Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў”. Тут з 13 членаў камісіі 9 з’яўляюцца прадстаўнікамі структурных падраздзяленняў гэтага прадпрыемства, а яшчэ адзін вылучаны прафсаюзнай арганізацыяй гэтага ж прадпрыемства. Парадокс у тым, што другім кандыдатам у гарадскі Савет дэпутатаў па акрузе № 25 балатуецца дырэктар гэтага прадпрыемства сп. У.П. Марозаў.
Улічваючы, што
– 10 членаў камісіі на участку для галасавання № 76, уключаючы старшыню камісіі і намесніка старшыні камісіі з’яўляюцца падначаленымі дырэктара ААТ “Брэсцкі камбінат будаўнічых матэрыялаў” і ад яго волі залежыць, ці будзе працягнуты з імі кантракт,
– ні адзін прадстаўнік Партыі БНФ, вылучаны ва ўчастковыя камісіі па выбарчай акрузе № 25 не быў уключаны ў іх склад,
я сумняюся, што выбары дэпутата Брэсцкага Савета дэпутатаў на ўчастку для галасавання № 76 і ў цэлым па выбарчай акрузе № 25 могуць быць шчырымі і справядлівымі.
Не жадаючы падманваць выбаршчыкаў у магчымасці ў іх выбару свайго прадстаўніка ў гарадскі Савет дэпутатаў прымаю рашэнне зняць сваю кандыдатуру з выбараў.

Прашу:
1. Адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі мяне кандыдатам у дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў па выбарчай акрузе № 25;
2. Адмяніць вынікі галасавання па выбарчай акрузе № 25 і прызначыць паўторныя выбары па гэтай акрузе з абавязковым уключэннем прадстаўнікоў Партыі БНФ у склад участковых камісій.”

Рашэнне гарадской камісіі можна прадбачыць ужо зараз – наўрад ці патрабаванні кандыдата будуць задаволены.

Нагадаем, што кіраўніцтва партыі дало магчымасць кожнаму кандыдату самастойна вызначаць свой удзел у выбарчым працэсе. Выпрацаваць агульны найбольш карысны для дэмакратычных сілаў варыянт дзеянняў не атрымалася. З аднаго боку мае рацыю адмова гуляць краплёнымі картамі з загадзя вядомым вынікам. З другога – толькі поўны ўдзел у “выбарах” дазваляе правесці назіранне за падлікам галасоў: назапасіць доказаў і фактаў парушэння выбарчага заканадаўства, выявіць махінацыі ўладаў, каб імі магчыма было апеляваць да народу і міжнароднай супольнасці з мэтай непрызнання існуючай у Беларусі ўлады.

У Берасці да апошняга вырашылі ісці, апроч астатніх кандыдатаў Народнага Фронту, сацял-дэмакраты і БХД.

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago