Бітва для забаўкі

Беларусы зноў прыймуць удзел у ваенна-спартовай гульні “Звитяга”, якая ўзнаўляе атмасферу вызваленчага руху  на Украіне падчас Другой Сусветнай вайны. Гульня мае адбыцца ўжо ў пяты раз з 1 па 4 траўня ў лясах Валынскай вобласці, дзе і ваявалі калісьці героі Украінскай паўстанцкай арміі.

Плануецца, што сёлета  ў гульні будзе занята каля 200 чалавек. Гэта перш за ўсё моладзь, якая цікавіцца гісторыяй, ганарыцца мінулым сваёй краіны і, вядома, любіць спорт, бо без пэўнай фізічнай падрыхтоўкі вытрымаць чацвёра сутак актыўных “змаганняў” без сну і адпачынку можа не кожны.

Умовы гульні застаюцца традыцыйнымі: удзельнікі падзяляюцца на дзве каманды – сотні, а сотні у сваю чаргу – на тры чоты. Падчас гульні каманда абірае месца “дыслакацыі”, дзе ставіць свой сцяг. Мэта кожнай сотні – здабыць сцяг ворага і утрымліваць яго на працягу чатырох дзён, што будзе расцэньвацца як “чыстая перамога”.

Для гэтага сотня павінна шукаць лагер ворага і штурмаваць яго. Забіваць праціўнікаў можна шляхам зрывання з іх наплечнай павязкі, якая сімвалізуе жыццё.  Сарваныя павязкі перадаюцца ў “Раду вышэйшых назіральнікаў” і па іх колькасці вызначаецца вынік гульні. Прычым, кошт жыцця не ва ўсіх аднолькавы: ён залежыць ад ранга забітага.

Але, па ўспамінах удзельнікаў мінулых гульняў, на практыцы выкарыстоўваліся і іншыя метады барацьбы. Байцы сотні пад назвай «Чорні пси» успаміналі, што да іх лагера ворагі дасылалі дыверсантаў, якія усю ноч крычалі і спявалі песні, каб не даць выспацца небаракам, каторыя мінулаю ноччу дабіраліся да новага месца табаравання, а дзень правялі у актыўных змаганнях. А таксама ў ход пускаліся піратэхнічныя сродкі , кшталту ўзрыўпакета, што, па словах відавочцаў, вельмі  сур’ёзна паўплывала на ход гульні.

Нялёгкія умовы існавання не адпужваюць гульцоў “Звитягі”, у якой з кожным годам з’яўляецца ўсе больш і больш удзельнікаў. “П’еш ваду з рэчкі, разганяючы рукамі зялёнае багавінне, прапахлы дымам ад вогнішча, вымазаны багнюкай, валішся спаць пад першым дрэвам, не маючы сілаў дапаўзці да намёта… У гэтым ёсць свая рамантыка”, – упэўнена звіцязянка Олэна.

Смешна, але папулярнасці гульні садзейнічала афіцыйная беларуская прэса. Менавіта кадры са Звитягі-2009 выкарыстоўваліся у роліку БТ пра падрыхтоўку апазіцыйных баевікоў. “В военизированных лагерях украінской националистической организации УНА-УНСО готовят боевиков белорусской оппозиции. Курсантов обучали методам захвата заложников, нападения на населенные пункты, приемам разведки и маскировки», –  абсалютна сур’ёзна распавядае вядучы “Панорамы недели”.

Але удзельнікі “Звитягі” з Беларусі запэўніваюць, што рызыка быць абвінавачанымі ў тэрарызме не прымусіць іх адмовіцца ад удзелу у чарговай гульне, якая, спадзяюцца хлопцы, зноў стане самым яркім успамінам на ўвесь астатні год.

Стэфанія Малюта


dzedzich

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago