Categories: Моладзь

ЦТ круглы год

Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасць арганізацыі цэнтралізаванага тэставання на працягу года. Пра гэта на адкрыцці рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Роля педагога ў працы з адоранай моладдзю» 20 мая ў Мінску паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Па яго словах, арганізацыя ЦТ на працягу года зняла б нагрузку на абітурыентаў, знізіла б чэргі на рэгістрацыю і іншыя пытанні. «Чаму ў Англіі можна здаць тэст на паступленне ў студзені, а ў нас трэба здаваць тры ў чэрвені?» — задаўся пытаннем міністр. У заходніх краінах, працягнуў Радзькоў, «ніхто нават не ведае пра тэрміны ўступнай кампаніі», тады як у Беларусі гэта адна з самых галоўных тэм.

На думку міністра адукацыі, тэсты можна было б распрацаваць за курс 10-ці класаў, каб ЦТ маглі здаваць усе жадаючыя, уключна з выпускнікамі гэтага года.

Нагадаем, рэгістрацыя на ЦТ у Беларусі праходзіць з 3 мая па 1 чэрвеня. Тэставанне стартуе 14 чэрвеня і працягнецца да 1 ліпеня. У гэтым годзе 55 беларускіх ВНУ плануюць прыняць 102,7 тысячы абітурыентаў на ўсе формы навучання.

nn.by

dzedzich

Share
Published by
dzedzich
Tags: ВНУЦТ

Recent Posts

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

8 хвілін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago