Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае жыццё. Менавіта яны робяць нас чалавекамі, і яскрава паказваюць, што такое радасць, адказнасць, клопат аб сабе і іншых. І берасцейцы, у якіх мы запыталіся пра іх жыццё з сабакамі, падтрымліваюць гэтую думку.

Валанцёры Pet-à-porter запыталі гасцей Welcome Market пра тое, навошта ім сабакі і што змянілася ў жыцці з іх з’яўленнем. І як вынік атрымалася тры відэа-роліка reels пра гэта. Запрашаем паглядзець іх па спасылцы:

Клікай сюды каб паглядзець reels №1. 
Клікай сюды каб паглядзець reels №2.
Клікай сюды каб паглядзець reels №3.

Любоў, радасць, шчасце – менавіта гэта стаіць на першым месцы. А яшчэ шмат якаснага часу разам, пачуцце адказнасці, шпацыр на свежым паветры і фізічная актыўнасць.

«Мы сталі больш згуртаванымі. Гэта як дзіцяці, які дарыць любоў кожную хвіліну».

 

Сабака ці кот – адказны крок у жыцці, які пасуе не кожнаму. Але часцей за ўсё, менавіта жывёлы робяць нашае жыццё больш якасным і ў фізічным, і ў эмацыянальным плане. Калі прыходзіць час, і вы гатовы завесці ката ці сабаку, то іх мажліва знайсці ў берасцейскім праекце Pet-a-Porter. Гэты праект аб’ядноўвае тых, хто знайшоў ката ці сабаку, і шукае яму гаспадара, і тых, каму патрэбны новы чалец сям’і.

Прычын, па якім людзі могуць шукаць новых гаспадароў некалькі:
– Часцей за ўсё людзі знаходзяць ката ці сабаку
– Частка людзей з’язджае і не можа ўзяць гадаванца з сабой
– Частка не была гатовая да сабакі/ката і хоча знайсці новых гаспадароў
– Ёсць выпадкі, калі гаспадары памерлі, а сабака/кот застаўся.

Прычын шмат, і таму праект дапамагае зрабіць здымкі жывёл і размяшчае іх на старонцы Pet-a-Porter ў instagram, каб зацікаўленыя людзі даведаліся і забралі тую сабаку ці таго ката, якія ім спадабаліся.


Гэта не прытулак, гэта інтэрнэт-прастора, што дапамагае людзям, якія знайшлі жывёлу і шукаюць ёй новы дом. Трэба толькі скантактавацца, каб зрабіць добрыя фотаздымкі вашага сабакі ці ката. Pet-a-porter выкладае на сваёй старонцы прафесійныя і якасныя фота, каб хутчэй знайці новае месца для жывёлы.

“З ім бывае няпроста, бывае складана. Але калі прыходзіш дадому і бачыш гатую дупку, якая чакала па табе цэлы дзень, то разумееш, як шмат гэта каштуе!”

Pet-a-porte – праект, у якім прымаюць удзел больш за 35 фатографаў. Добрае і якаснае фота працуе лепш і паказвае не толькі добры выгляд сабакі. Праца фатографа – паказаць рысы характару жывёліны, паказаць яго асаблівасці. Гэта складана зрабіць чалавеку, у якога недастаткова досведу ў такой працы. У праекце занятыя фатографы, якія ўжо не раз працавалі на здыманні жывёл, маюць досвед і неабходныя для здымак рэчы.

“Сапраўды, гэта было лепшае рашэнне ў нашым жыцці. Гэта новыя гарызонты кахання. З ім немагчыма сумаваць, немагчыма быць сумным!”


Далучайцеся да праекту Pet-a-porter!
Ён спатрэбіцца вам, калі вы шукаеце жывёлу, ці калі шукаеце месца для сабакі альбо ката, якіх знайшлі, ці калі вы фатограф і можаце дапамагчы. Давайце дапамагаць адно аднаму ў месцы пад назвай Берасце.


Кацярына

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

3 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

5 дней ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

5 дней ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago