Categories: Замежжа

У ”Белсату” ужо мільён глядачэй

Паводле апошніх даследаванняў, 2,3% беларусаў увесь час глядзяць незалежны тэлеканал “Белсат“, а 8,1% глядзелі праграмы беларускага ТБ з Варшавы некалькі разоў. Год назад гэтыя лічбы складалі адпаведна 2,2% і 5,8%.

Даследаванне правёў незалежны сацыялагічны цэнтр  “Зеркало-Инфо” ў красавіку 2010 года з 1.503 рэспандэнтамі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,5%.

Гэта значыць, сталая аўдыторыя “Белсата” складае 170 тыс. чалавек, а нерэгулярна – 591 тыс. Разам гэта дае лічбу 761 тыс. гледачоў. Гэты лік не ўлічвае гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі паўналецця.

Вынік сацыялагічнага апытання сведчыць пра значнае павелічэнне групы нерэгулярных гледачоў тэлеканала. Па меркаванні аўтараў даследавання, гэта можа быць звязана з ростам папулярнасці сайта тэлеканала www.belsat.eu, дзе даступныя для прагляду большасць праграм, падрыхтаваных “Белсатам“. У красавіку 2010 года колькасць уваходаў на сайт з унікальных IP-адрасоў склала амаль 80 тыс. Паўгады назад на сайт штомесяц заходзілі 50-60 тыс. карыстальнікаў. Колькасць новых карыстальнікаў сайта “Белсат” вырасла амаль на 40%.

Як адзначыў Сяргей Пеляса, прэс-сакратар “Белсата“, гэта сведчыць пра ўнікальнасць сайта:

– Кожны беларус, які мае доступ да інтэрнэту, можа паглядзець на сайце тэлеканала цікавыя інфармацыйныя, публіцыстычныя і гістарычныя праграмы, якіх не знойдзе на іншых сайтах. Для гэтага не трэба спадарожнікавай антэны. Колькасць нашых гледачоў павялічваецца таксама разам з імклівым ростам колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі, які назіраецца ў апошнія месяцы.

З 17 траўня сайт пашырыў свае магчымасці. Яшчэ да выхаду ў эфір вячэрняга галоўнага выпуску навін “Аб’ектыва” ў 21.00 на сайце з’яўляецца кароткі анонс навін з актуальнай інфармацыяй і відэа.

date.by

Пераклад dzedzich.org

dzedzich

View Comments

  • Якіх нахрэн ГЛЯДАЧЭЙ!!!!!

    ГЛЕДАЧОЎ

    калі ня можаце самыя без памылак пісаць - то хоць праз белазар правярайце!!!

Share
Published by
dzedzich
Tags: Белсат

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

2 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

1 тыдзень ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

2 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

2 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago