Сёння, 1 чэрвеня, Брэсцкая суполка “Моладзі БНФ” пры дапамозе сяброў ГА “Дзедзіч”, правяла штогадовую традыцыйную акцыю прысвечаную міжнароднаму Дню Дзіцяці.
Моладзь павіншавала каля двухсот маленькіх беларусаў у розных кропках гораду. Кожнага з іх актывісты пачаставалі цукеркамі і раздалі прыгожыя рознакаляровыя балёнікі. Некаторыя падлеткі, якім так сама перапала цукерак і балёнікаў ва ўдзячнасць далучыліся да акцыі і дапамаглі астатнім распаўсюджваць падарункі (асобую падзяку выказваем хлапчуку Кірылу, які быў з намі ад пачатку і да канца акцыі).
– Прыемна бачыць адразу столькі дзетак шчастлівымі, – кажа адна з актывістак “Моладзі БНФ” – калі бачыш столькі усмешак, словаў падзякі, шчастлівых твараў, то і сама неяк зараджаешся пазітывам.
МБНФ-Брэст, dzedzich.org
Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…
Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…
Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…
Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…
Падарожжа ў новы горад заўсёды ўключае ў сябе імкненне даведацца яго гісторыю, адчуць яго душу…
У гістарычныя часы на тэрыторыі Берасця ўзвышаўся велічны бернардзінскі манастыр, заснаваны яшчэ ў першай палове…
View Comments
Вельмі добрая акцыя атрымалася. Малайцы, так трымаць! І балёнікі сапраўды прыгожыя і яркія.