Categories: Грамадства

Бліжэй да мэты

4 жніўня ўрачыста завяршыўся летнік, падчас якога сябры “Дзедзіча” будавалі свой “Еўрапейскі дом сустрэч”. Летнік прайшоў надзвычай паспяхова: было зроблена ўсё запланаванае, хапіла часу і на добры адпачынак.

Ужо другі год “Дзедзіч” даводзіць да ладу сядзібу ў вёсцы Залессе Каменецкага раёна (гл. мапу тут). Гэты будынак, які ў аварыйным стане быў набыты агульнымі намаганнямі сяброў “Дзедзіча” у 2008-м годзе, яшчэ праз 2-3 гады мусіць стаць месцам сустрэчаў моладзі не толькі з Беларусі, але і з усёй Еўропы. Аналагічныя установы існуюць ва ўсіх еўрапейскіх краінах: у Польшчы, да прыкладу, у кожным ваяводзтве іх па некалькі адзінак. У нашай краіне першы з такіх дамоў будуе “Дзедзіч” і месціцца ён будзе акурат на Берасцейшчыне.

Крок за крокам актывісты набліжаюцца да сваёй мэты. Зроблена перапланіроўка, прыбудавана санітарна-гаспадарчая частка, перакрыты дах, і неўзабаве з’явяцца новыя перагародкі. Пасля час сантэхнічных камунікацый і аддзелкі. Усё гэта стала вынікам не толькі працы прафесійных будаўнікоў, але і велізарнай валанцёрскай дапамогі. Другі год запар тут ладзіцца працоўна-адпачынкавыя летнікі. Гэтым разам тут сабралося больш за 20 чалавек, якія разбіралі старыя перагародкі і падлогу, збівалі непатрэбную тынкоўку.

Не забыліся і на адпачынак. Падчас летніка праводзіліся міні-турніры па дартсе і валеболе, камандныя гульні і шматлікія забавы. Асаблівым падарункам для ўдзельнікаў летніка стаў прыезд вядомага беларускага барда Змітра Бартосіка, які стаў магчымым дзякуючы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У апошні дзень усе валанцёры выправіліся на раку Пульву, дзе ўрачыста закрылі будаўнічы сезон-2010. Найбольш актыўныя і крэатыўныя ўдзельнікі летніка атрымалі на памяць футболкі, якія перамаглі на конкурсе “Цішоткі вольных беларусаў”.

У наступным годзе арганізатары абяцаюць працягнуць традыцыю працоўна-адпачынкавых летнікаў у Залессі і спадзяюцца пабачыць як і ўжо добра знаёмыя, так і новыя твары.

dzedzich

View Comments

  • Калі коратка, не чытаючы тэкст, а толькі па фотках гледзячы, атрымліваецца так:
    - Усё паламалі,
    - з'елі торцік,
    - паслухалі Бартосіка,
    - самі паспявалі,
    - паплавалі ў Пульве.
    Лепей скажыце, калі ўжо можна будзе прыехаць у ваш дом на сапраўдную міжнародную моладзевую сустрэчу, як вы кажаце?
    Гледзячы па знешнім выглядзе, яшчэ не хутка :)

  • Вельмі шкадую што не змог паудзельнічаць у летніку. Спадзяюся што гэты летнік стане традыцыяй і будзе праводзіцца кожны год і я змагу паудзельнічаць.

  • Недабразычліўцаў няма толькі ў тых, хто ўвесь вольны час бавіць на канапе за тэлевізарам. Адныя нешта робяць, няхай і натыкаючысь часам на нейкія неспадзяванкі і праблемы, іншыя толькі пішуць каменты на форумах. Хто мае рацыю - вырашайце самі :)

  • Мы гэты дом прынамсі будуем. І будзем спадзявацца, што праз 3-4 гады ён запрацуе.
    А вось тыя, хто кажуць, што мы нічога не робім, відаць ужо пабудавалі.
    Толькі не для грамадства, а для некага іншага.
    Бо неяк я не чуў, каб у Беларусі быў хоць адзін Дом еўрапейскіх сустрэч.
    Наш будзе першым!!!

Recent Posts

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

2 дні ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

2 дні ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

2 дні ago

Скрозь стагоддзі і легенды: гісторыя і таямніцы могілак у цэнтры Берасця

У самым сэрцы Берасця, у яго гістарычнай нетрах, схавалася загадкавае месца,  прасякнутае векавымі легендамі: старажытныя…

2 дні ago

Выява гісторыі. Як Напалеон Орда дапамагаў Радзіме нават на чужыне

Ёсць асобы, вядомыя нам з падручнікаў гісторыі і музейных выяваў, а ёсць тыя, што пакінулі…

3 дні ago

Мелодыя горада. Як вулічныя музыкі аб’ядноўваюць людзей

Пацяплела, і на вуліцы горада выйшлі людзі. Савецкая ператварылася ў людское мора. І толькі гукі…

3 дні ago