Categories: Грамадства

Беларуская палітыка за беларускія грошы

Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што ягоная агітацыйная кампанія будзе весьціся без прыцягненьня замежных сродкаў. Па словах Кастусёва, гэтым кампанія кандыдата ад Партыі БНФ будзе адрозьнівацца ад кампаніяў усіх іншых прэтэндэнтаў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

“Фінансаваньне палітычнай кампаніі за замежныя грошы несумяшчальнае зь інтарэсамі беларускага народу, – заявіў Рыгор Кастусёў, вылучаны Партыяй БНФ у прэзыдэнты. “Мы не шукаем замежных “палітычных інвэстыцыяў”, каб ня страціць самастойнасьць у сваёй дзейнасьці. Мая кампанія на ўсіх стадыях будзе весьціся выключна за айчынныя сродкі, толькі за кошт беларускіх крыніцаў фінансаваньня. Гэта будзе на 100% беларуская кампанія,” – адзначыў прэтэндэнт ад Партыі БНФ.

Па словах палітыка, менавіта адсутнасьцю замежных фінансавых унёскаў ягоная агітацыйная кампанія будзе адрозьнівацца ад кампаніяў іншых кандыдатаў. “Лукашэнка ліхаманкава шукае грошы на выкананьне сваіх перадвыбарчых пражэктаў у Эўропе і Вэнесуэле, некалькі апазыцыйных кандыдатаў ўжо знайшлі сабе фінансавае апірышча ў Расеі. Я буду абапірацца толькі на беларускія рэсурсы – на працу партыйных актывістаў, на ахвяраваньні беларускіх бізнэсоўцаў, на самаадданую валянтэрскую дапамогу ўсіх, каму дарагія нацыянальныя каштоўнасьці і сапраўдная незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны,” – заявіў кандыдат ад Партыі БНФ. “Я сьцьвярджаю: нельга браць расейскія грошы – і пры гэтым заставацца беларускім палітыкам,” – падкрэсьліў Рыгор Кастусёў.

Кіраўнік штабу Рыгора Кастусёва, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч такім чынам камэнтуе заяву партыйнага кандыдата: “У сёньняшніх палітычных умовах нацыянальным сілам ня толькі магчыма, але і неабходна абаперціся на ўнутрыбеларускія рэсурсы. Натуральна, гэта карэгарычна ня будуць сродкі, зьвязаныя з цяперашнім антыбеларускім рэжымам. Толькі такім чынам мы здолеем захаваць сьцяг нацыянальнага Адраджэньня і незалежніцкія прынцыпы. Незалежнасьць нашай кампаніі ад замежнага фінансаваньня будзе найлепшым сьведчаньнем скіраванасьці яе на адстойваньне нацыянальных інтарэсаў на прэзыдэнцкіх выбарах, што маюць быць прызначаныя неўзабаве. Разьлічваем на прыцягненьне сродкаў як прадпрымальнікаў, так і шырокага кола выбаршчыкаў – перадвыбарчая кампанія Рыгора Касутсёва павінная стаць насамрэч народным чынам,” – адзначыў Аляксей Янукевіч.

Даведка:

Рыгор Кастусёў (Рыгор Кастусёў) нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласьці. У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спэцыяльнасьці «Інжынер-мэханік». Служыў у Савецкай арміі (1975-1977). Працаваў галоўным інжынерам саўгасу «Друць» Бялыніцкага раёна (1983-1988), дырэктарам саўгаса (1988-1991), дырэктарам Шклоўскага раённага аб’яднаньня жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (1995-2001). Быў дырэктарам сумеснага беларуска-ўкраінскага прадпрыемства «Гидросила – Белая Русь» у Магілёве (2002-2004 гады). Тройчы абіраўся дэпутатам мясцовых саветаў. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.
Намесьнік Старшыні Партыі БНФ. Праваслаўны. Жанаты, мае траіх дзяцей

dzedzich

View Comments

  • Не, ну блін, то густа, то пуста.
    То прыйдзеш на ваш сайт, і на галоўнай старонцы ўсе навіны новыя. А то як не зойдзеш - нівадной новай інфармацыі няма :(
    Вы ўжо лепей хоць па 1-2 навіне ў дзень дадавайце, чым 10 раз на тыдзень :(

  • "Я буду абапірацца толькі на беларускія рэсурсы – на працу партыйных актывістаў, на ахвяраваньні беларускіх бізнэсоўцаў, на самаадданую валянтэрскую дапамогу ўсіх, каму дарагія нацыянальныя каштоўнасьці і сапраўдная незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны"

    Калі не будуць плаціць за збор подпісаў - 100000 подпісаў не сабраць адназначна. Гэта раз.
    Калі хтосьці з бізнэсоўцаў дасць БНФ грошы - ён не будзе бізнэсоўцам у гэтай краіне, а можа і наогуле сядзе за краты, гэта два.
    І якая розніца, на чые грошы рабіць кампанію? Галоўнае - перамога над рэжымам! Гэта тры.

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago