Абвешчаны конкурс сацыяльнага плаката і відэаролікаў на тэму актыўнасці моладзі.
Да ўдзелу запрашаюцца дызайнеры, мастакі, аматары крэатыву ды проста жадаючыя праявіць свой творчы патэнцыял.Працы прымаюцца ў любой тэхніцы выканання:
– handmade (фарбы, калаж, вітраж, графіка, мазайка і г.д.)
– электронны фармат добрай якасці (для друку на фармаце А3)
– відэа.
Працы мусяць быць аўтарскімі, адпавядаць тэматыцы, мець эстэтычны выгляд і змяшчаць кантактную інфармацыю: прозвішча, імя альбо псеўданім, узрост, месца працы ці навучання, нумар тэлефону.
Працы дасылайце на эл. адрас: kedy.by@gmail.com, а ручныя працы перадавайце асабіста арганізатарам конкурсу.
Па выніках конкурсу будзе арганізаваная 5-цідзённая выстава, экспазіцыю якой будуць складаць 50 лепшых працаў, якія абярэ аўтарытэтнае журы, таксама будуць вызначаныя 3 пераможцы і 5 намінантаў, якія атрымаюць падарункі.
Апошні тэрмін падачы працаў: 31 кастрычніка 2010 г.
Пытанні і дадатковая інфармацыя – па электронным адрасе: kedy.by@gmail.com, альбо на сайце: http://vkontakte.ru/club19957254
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…