Categories: Грамадства

Могуць, калі хочуць

Зборшчыкі подпісаў за Рыгора Кастусёва паскорылі працу памежнікаў на пераходзе “Варшаўскі мост”.

Традыцыйная для выходных полукіламетровая чарга перад пунктам пропуску знікла цягам дваццаці хвілін пасля таго, як сярод кіроўцаў пачалі збіраць подпісы за вылучэнне кандыдата ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

“Увага з боку памежнікаў з’явілася адразу ж, калі мы пачалі збіраць подпісы”, – кажа адзін з сябраў ініцыятыўнай групы Віктар Клімус. –“Спачатку нам прапаноўвалі адыйсці да пляцоўкі дзе месцяцца кафэ і банкі – дзесці за кілометр ад шлагбаўма. Тлумачылі спачатку, што гэта памежная зона, пасля, што машыны рухаюцца і знаходзіцца на дарозе небяспечна. А там нібыта нам будзе утульна і хораша. Мы адмовіліся, бо палічылі збор у тым мейсцы менш эфектыўным, а законных нагодаў забараніць нам працаваць тут не знайшлося. Пасля ужо іншы афіцэр, здаецца маёр, праверыў нашыя дакумэнты, патлумачыў – на магчымасць знаходжання ў памежнай зоне.”

Па славам удзельнікаў выніковасць збору была вельмі добрая: прыкладна за 10 хвілін кожны з іх паспеў падпісаць не меньш за 11 – 15 чалавек.

Аднак натхненне на добрую працу напаткала не толькі чальцоў каманды Кастусёва. На ўездзе ў памежны пераход запаліўся зялёны сігнал, які не згасаў, пакуль апошняя машына з чаргі не знікла за шлагбаўмам.
“Могуць жа працаваць, калі захочуць”, – жартавалі сябры ініцыятыўнай групы. –“Канкурэнцыя ва ўладзе сапраўды прымушае чыноўнікаў варушыцца.”

Шкада толькі, што гэтай канкурэнцыі ў Беларусі настолькі мала, што хапае на лічаныя выпадкі, а далёка не на кожны дзень.

dzedzich

Recent Posts

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

11 хвілін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago