Постаці: справаздача

23 кастрычніка адбылася прэзентацыя дыска “Постаці”, які змяшчае інтэрв’ю з выдатнымі  асобамі Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Дзедзіч прапануе фотаздымкі+інтэрв’ю з арганізатарам.

“23 кастрычніка адбылася падзея, якая не перавярнула свет, але шмат чаго перамяніла ў жыцці не аднаго чалавека. Бо стваральнікам дыска “Постаці” давялося прайсці доўгі шлях і шмат чым ахвяраваць, пакуль ён убачыў святло. Таму кастрычнік, як час, на які былі запланаваныя прэзентацыі, чакалі з прадчуваннем нечага вялікага. На жаль, мары аб глабальнасці гэтай падзеі ў Берасце не спраўдзіліся, але ж гэта можна было прадбачыць, улічваючы тыя праблемы з арганізацыяй мерапрыемства, з якімі мы сутыкнуліся. Але ж маем вялікую надзею, што з дыскам змогуць пазнаёміцца ўсе маладыя беларусы, зацікаўленыя ў захаванні нашай культурнай спадчыны. Тым больш, што 28 катрычніка адбудзецца наступная прэзентацыя дыска “Постаці” ў Гародні (Новы замак, 18.00)” – падзялілася з Дзедзічам адзін з арганізатараў падзеі – Кацярына Марыневіч.

 

“Мы сапраўды ўпэўнены, што та праца, якую мы выканалі, яшчэ прынясе карысць. Мы ўдзячныя ўсім тым, хто дапамагаў у стварэнні дыска, усім яго героям, якія знайшлі час, каб  падзяліцца з намі сваім досведам. І, што датычыцца мяне, я асабліва ўдзячная Інге Сакута, якая “ўцягнула” мяне ў гэтую справу. Думаю, яшчэ доўгі час буду праглядваць нашае відэа з мокрымі вачыма…”

Дыск можна атрымаць напісаўшы на электронны адрас trecisektar@yahoo.com. Дыск некамерцыйны і распаўсюджваецца бескаштоўна.

Спяшайцеся атрымаць дыск! У Дзедзіча ўжо ёсць адзін!)))

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

7 гадзін ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

9 гадзін ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago