Categories: Моладзь

Цалуйцеся – гэта карысна!

Самая прыемная абарона ад стрэсу… І гэта не проста словы, а навуковы факт! Ферменты, якія вылучаюцца пры пацалунках, перашкаджаюць з’яўленню гармонаў стрэсу – глюкакартыкоідаў (яны выпрацоўваюцца наднырачнікамі).

Фота: http://photo.bymedia.net/

Калі іх становіцца вельмі шмат, павышаецца ціск, узровень халестэрыну, з’яўляецца мышачная слабасць, парушаецца баланс інсуліну і пачынаецца бяссонніца.

А яшчэ пацалункі ўзмацняюць вылучэнне адрэналіну, што павышае агульную і псіхічную актыўнасць.

Трэніроўка памяці…

Псіхолагі з Берлінскага універсітэту пад кіраўніцтвам Ларса Хагена навуковым шляхам падлічылі, што тры 20-секундных пацалункі раніцай здольныя стварыць рамантычны настрой на ўвесь дзень.

Доўгі пацалунак здольны спыніць прыступ вегетасасудзістай дыстаніі (зноў жа дзякуючы нармалізацыі гарманальнага фону). Нашы вусны ў сотні разоў больш адчувальныя за кончыкі пальцаў.

Пацалунак прыводзіць ў дзеянне ажно 34 цягліцы (у тым ліку 12 вакол вуснаў і 17 на языку) і выклікае выкід у кроў гармонаў шчасця – эндарфінаў.

Калі мы цалуемся, скура ружавее і становіцца цяплейшай.

З-за раптоўнага прыліву крыві вусны наліваюцца ды чырванеюць. Менавіта па гэтай прычыне памада яркіх колераў узмацняе эратычную прывабнасць.

Гарачы пацалунак здольны ўзмацніць частату пульса да 150 удараў за хвіліну – гэта стымулюе крываток і насычэнне кіслародам клетак мозга. А гэта робіць разумовыя працэсы хутчэйшымі, дапамагае лепей сканцэнтравацца і паляпшае кароткачасовую памяць (яна адказвае за запамінанне інфармацыі). Так што, цалуйце сваіх каханых раніцай доўга і далікатна!

Стымул абарончых сілаў арганізму…

Пацалунак у Дзень Перамогі. Таймс-сквер, 1945 год

У нашай сліне пражывае агромністая колькасць бактэрый. Прычым 80% з іх аднолькавыя ва ўсіх людзей, а 20% індывідуальныя. Дык вось, калі пры пацалунку чужыя бактэрыі трапляюць да нас, наша абарончая сістэма прыходзіць у баявую гатоўнасць, запускаецца працэс з’яўлення антыцелаў. Гэта дае моцны штуршок імунітэту.

Стаматолагі лічаць, што рэгулярныя і працяглыя пацалункі – цудоўная прафілактыка карыесу. Справа ў тым, што наша сліна багатая на злучэнні кальцыю і фосфару, а таксама прыроднымі антыбіётыкамі. Пры пацалунках яна не застойваецца, працэс яе выпрацоўкі ідзе хутчэй, суадносна, усе карысныя рэчывы дзейнічаюць больш актыўна.

Таму цалуйцеся на здароўе!

Зміцер ПАПКО


dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago