Categories: Эканоміка

АГРАЦЕРАМОК

ці РАЗУМНЫ СТАРШЫНЯ ДЗЕЙНІЧАЕ. Фельетон.

1.

(Усходняя Церамусія. Аграцерамок “Шлях да стабільнасці”. Нарада у залі церамсавету.)

Старшыня: Сёлета адбудзецца прыезд начальства з нагоды ўрачыстага усталявання лядоўні на нашай кухні.

П’яны каўбаснік: А што, будзе куды каўбасу класці.

Старшыня: Каму класці, а каму грошы плаціць. Арэнда лядоўні 6000 рублёў за 45 хвілін захоўвання каўбасы.

П’яны каўбаснік: Дык навошта мне тая лядоўня?

Старшыня: Усё робіцца дзеля сацыяльнай накіраванасці нашага аграцерамку і згодна з праграмай па адраджэнні церамкоў галоўнага Агранома нашай краіны. Але, паводле загаду №1994-2011 галоўнага Аграному, скарачаецца дзяржпадтрымка для суб’ектаў церамковай гаспадаркі. І нам усім як перадавікам, згодна з планам пяцігодкі, трэба вярнуць грошы ў дзяржбюджэт за усталяванне лядоўні да канца гэтага году.

П’яны каўбаснік: Аграному лепей ведаць. Ён чалавек вучоны, не па кніжках жыццё ведае.

Старшыня: Так што рыхтуемся да прыезду, усім быць парадна апранутымі. Я асобна прызначу, хто якія пытанні будзе задаваць, падзякі ўсялякія выказваць за нашае стабільнае жыццё. Ты, Федзя, як старшыня ЦРСМу, будзеш трымаць транспарант. Ты, Пеця, як актывіст руху “Белы Церамок”, выкажаш падзяку за шчаслівае жыццё, а ўсім астатнім раю крычаць “Галоўны Аграном – наш кіраўнік”!

2.

(Прайшло ўрачыстае адкрыццё лядоўні. Старшыня абмяркоўвае вынікі з жонкай, лежачы на канапе.)

Жонка: Ну, як усё прайшло?

Старшыня: Усё прайшло вельмі цудоўна, мяне ўзнагародзілі прэміяй, і мы ціхенька едзем з табою ўлетку на Кіпр.

Жонка: А што галоўны Аграном?

Старшыня: На здзіўленне быў пры настроі. Зрабіў пару заўваг, але ўсё ж застаўся задаволены. Федзю узнагародзіў пуцёўкаю ў Церамсуэлу, каб дапамагаў у трапічных джунглях наладжваць пабудову церамкоў для мясцовага насельніцтва. Пецю накіраваў на стажыроўку ў Церамбабвэ па дамове абмену кадрамі. Будзе дзяліцца досведам пабудовы аграцерамізму з важакамі мясцовых плямёнаў. А ўсім астатнім паабяцаў павялічыць тэрмін пагашэння запазычанасці па аплаце за збор бярозавага соку і грыбоў у церамускіх лясах.

Жонка: Ну то і добра, няхай сабе едуць куды хочуць. Галоўнае, што ты не азначаны такой высокай узнагародай.

Старшыня: Нічога тут складанага няма. Галоўнае – прызначыць актывістаў ды падрыхтаваць насельніцтва аграцерамку да сустрэчы.

Жонка: Які ты ў мяне разумны!

Старшыня: А то!

Аўтар:  Яўген Скрабец.

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago