Дзень святога Валянціна. Дзень, калі самым ужывальным словам становіццца слова “кахаю”, самым прыемным падарункам – кветкі, а самым распаўсюджаным “палівам” – свечкі. Рамантыка…
Ціхім каханнем к табе разгарацца…
М. Багдановіч
Прапаную вам сёння, аднак, “цвярозы” (зразумела, на колькі гэта магчыма) падыход да выраза “каханне”, а калі больш дакладна, “каханне з першага погляду”. Ці знаёмы Вам гэты выраз? Пэўна, знаёмы. А вось што вынікае з гэтага сцвярджэння?
Напрыклад, калі закаханасць (глыбокае эмацыйнае прыцягненне, моцнае сардэчнае пачуццё) можа ўзнікнуць усяго за якія-небудзь 30-40 секундаў, значыць прыкладна за гэты ж час можа скласціся і дастаткова аб’ёмнае ўяўленне пра чалавека.
Часам яно бывае настолькі яркае, што здольна назаўсёды прыцягнуць або адштурхнуць чалавека. Дарэчы, гэтае першае ўяўленне звычайна аказваецца правільным і так укараняецца ў чалавечай свядомасці, што змяніць яго надта цяжка. Як такое можа быць? Усё гэта тлумачыцца навукова.
Такім чынам, любы чалавек, проста азірнуўшыся навокал, практычна несвядома здольны за лічаныя секунды “вылічыць” у натоўпе ўсе свае сімпатыі і антыпатыі. А зробленыя такім чынам і зноў-такі несвядома вывады ні змяніць, ні выкінуць, ні выпаліць, ні вырубіць сякерай практычна немагчыма. Ды і, магчыма, не варта. Проста давярайце сабе: свайму сэрцу і сваёй інтуіцыі.
І няхай Вам пашчасціць сустрэць бурлівае і бязмернае, высокае і гарачае, глыбокае і кранальнае, прыгожае і шчырае каханне!
Алена Дземідзюк
Дзень святога Валянціна, або Дзень закаханых, даўно папулярны ў Еўропе і Амерыцы. Ва Усходнюю Еўропу гэтае свята прыйшло параўнальна нядаўна. Існуюць розныя думкі наконт паходжання свята закаханых.
Згодна адной з версіяў, гэта каталіцкае свята, па іншых дадзеных яно мае выключна свецкае паходжанне.
У дзень святога Валянціна закаханыя віншуюць адзін аднаго, адпраўляюць паштоўкі ў форме сэрца – так званыя “валянцінкі”, робяць падарункі, часта ўпершыню прызнаюцца ў каханні, выказваюць свае пачуцці пры дапамозе прыемных сюрпрызаў. Ды няшмат хто ведае, што ў праваслаўнай традыцыі ёсць “адпаведнік” свята закаханых 14 лютага – дзень святых Пятра і Феўроніі.
Праваслаўныя хрысціяне адзначаюць “Дзень закаханых” 8 ліпеня (25 чэрвеня паводле юліянскага календара). У ролі заступнікаў кахання і шлюбнай вернасці Расейская праваслаўная царква шануе мурамскіх святых Пятра і Феўронію, што жылі на рубяжы ХІІ-ХІІІ стагоддзяў.
Згодна жыцію святых, князь Пётр сеў на трон у 1203 годзе. За колькі гадоў да гэтай падзеі ён захварэў на праказу, ад якой ніхто не мог яго вылечыць. У сне князю адкрылася, што гэта можа зрабіць сялянская дзева Феўронія.
Пётр пакахаў Феўронію за яе набожнасць, мудрасць і дабрыню і даў абяцанне ажаніцца з ёй пасля выздараўлення. Феўронія вылечыла князя і выйшла за яго.
Муж ды жонка пранеслі каханне праз многія выпрабаванні. Яны праславіліся набожнасцю і міласэрнасцю. Памерлі святыя Пётр і Феўронія ў адзін дзень і час 25 чэрвеня 1228 года (па старым стылі), прыняўшы перад гэтым манаскі пострыг пад імёнамі Давід і Ефрасіння. Целы святых былі пакладзены ў адну труну.
Прыкладна праз 300 гадоў пасля смерці Пётр і Феўронія былі прылічаны Расейскай праваслаўнай царквою да ліку святых. Гісторыя іх кахання падрабязна і калярова апісана ў вядомай старажытнай “Аповесці пра Пятра і Феўронію”.
У праваслаўнай традыцыі “Дзень закаханых” адзначаецца не так шырока і пышна, як дзень святога Валянціна 14 лютага ў іншых хрысціян: без абмену сэрцамі, рамантычных вячэр і шумных увесяленняў.
У гэты дзень у праваслаўных веруючых прынята, перш за ўсё, наведваць храмы. У сваіх малітвах маладыя людзі просяць у Бога вялікага кахання, а людзі больш сталыя – сямейнай згоды.
Лічыцца таксама, што святыя Пётр і Феўронія даюць нябеснае блаславенне маладым.
Алена Маёвая
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…