«Развіццё альтырнатыўнай беларускамоўнай сцэны – дзеля гэтага і задумаўся Men’s Fest у 2009 годзе», – адзначаюць арганiзатары. I надта прыемна, што некаторыя добрыя рэчы маюць свой працяг.
Гэтая справа даволi складаная, але, як i павiнна быць, – ганаровая. I прыемна адзначыць, што есць людзi, якiя ёю займаюцца з такiм iмпэтам – гэта ўжо трэцi такi фэст.
Сёлета ў гэтым конкурсе-фесце можа ўзяць удзел кожны ахвочы беларускі гурт. Для гэтага трэба проста адправiць заяву на e-mail: hardzones@gmail.com да 13 красавiка. I не забыцца напiсаць крышачку аб сабе:
1. Назва гурта
2. Горад
3. Склад (з размеркаваннем па інструмэнтах)
4. Узрост гурта
5. Тэксты дзвюх абраных для конкурсу песень (на беларускай мове!!!)
6. Фанаграму дзвюх абраных для конкурсу песень
7. Кантакты адказнай асобы (e-mail, маб. нумар)
Цягам месяца канцэрты Men’s Fest адбудуцца ў кожным абласным цэнтры Беларусі, на кожным з якіх будзе вызначаны лепшы гурт рэгіёну, які і возьме ўдзел у фінале фэсту ў Брэсце 14 траўня.
Пераможца Men’s Fest атрымае сэртыфікат удзельніка аднаго з найбуйнейшых рок-фэстаў Украіны — «Захід-2011». Уладальнік другога месца — поўную распрацоўку сайту гурта «пад ключ» з аплатай дамэннага імя і хостынгу. Уладальнік трэцяга месца — 20 якасных дызайнэрскіх саколак з лягатыпам свайго гурта. Кожнаму ўдзельніку фіналу абяцаецца яшчэ і сюрпрыз.
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…