Грамадства

Агеньчыка не знойдзецца?

Сельскагаспадарчыя палы, выпальванне сухой расліннасці і вогнішчы на тэрыторыі рэспублікі забаронены. Вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

У адпаведнасці са ст.15.57 Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на кораню, а таксама або непрыняцце мер па ліквідацыі палоў вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да сарака базавых велічынь (350 000-1 400 000 рублёў);

У адпаведнасці з ст. 15.58 Кодэкса Рэспублікі Беларусь пра адміністрацыйныя правапарушэнні за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь (420 000 рублёў).

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь за падобныя парушэнні прадугледжана і крымінальная адказнасць.

Паводле tut.by.

flameflower

flameflower

Пакінуць адказ