Categories: Эканоміка

Беларусы купляюць “залатыя” машыны

“Ніякіх таргоў, цану не зніжу, усё роўна прыедзе беларус, які дасць столькі, колькі папрашу”,- такі адказ атрымліваюць пакупнікі з Літвы, калі хочуць атрымаць зніжкі на аўтамабіль.

 
Гандляры ўжо не новымі аўто неахвотна пускаюцца ў перамовы з кліентамі з Літвы. З распасцёртымі абдымкамі яны чакаюць пакупнікоў з Усходу.

Літоўцы чакаюць наступлення лета, калі з рынку, магчыма, знікнуць багатыя пакупнікі з Усходу. З 1 ліпеня ў Беларусі, Расеі і Казахстане ў сілу ўступае падатак на імпарт, у некаторых выпадках ён павялічыцца ў 12 разоў, таму зараз перакупнікі машын з гэтых краін імкнуцца купіць як мага больш аўто.

“Беларусы сапраўды паднялі кошты на патрыманыя аўто. Хто не прадаў машыну ў мінулым годзе, у гэтым мог прадаць яе па больш высокай цане. Аднак гэтаму могуць цешыцца толькі гандляры, якія прадаюць машыны па 5000-6000 еўра”, – сказаў прадстаўнік кампаніі Zibintas, якая гандлюе машынамі маркі Peugeot, Томас Барысас.

Але літоўцы таксама адзначаюць, што з пачатку красавіка наступіла зацішша. Сёння сітуацыя такая, што ў Беларусі не засталося грошаў. Свае рублі ў людзей ёсць, аднак грошаў няма ў банках, беларусы ўжо не могуць купіць ні еўра, ні даляры ЗША, ні нават расейскія рублі. Яны выкупілі залатыя і плацінавыя зліткі, былі прапановы заплаціць за машыны золатам і плацінай.

Падрабязней тут.

Gold car

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago