Categories: Гісторыя

Магчыма Хрыстафор Калумб унук Ягайлы

Амерыканскі гісторык партугальскага паходжання Мануэль Роза ў сваёй новай кнізе даказвае, што раскрыў таямніцу паходжання першаадкрывальніка Амерыкі.

У сваёй працы «Калумб. Ніколі не расказаная гісторыя» («Colon. La Historia Nunca Contada») гісторык даказвае, што ў Хрыстафора Калумба беларускія карані.

Мануэль Роза абвяргае ранейшую тэорыю, паводле якой Калумб паходзіць з італьянскай Генуі. Прааналізаваўшы сярэднявечныя дакументы і хронікі, гісторык прыйшоў да высновы, што бацька Хрыстафора Калумба – кароль Уладзіслаў III, а дзед – кароль Польшчы і вялікі князь Вялікагакняства Літоўскага Ягайла.
Бацькам Ягайлы быў Альгерд, маці – князёўна Ульяна Цвярская. У 1385 годзе ў замку Крэва (цяпер Ашмянскі раён) ён заключыў унію паміж Польшчай і ВКЛ.

Паводле інфармацыі Мануэля Розы, сын Ягайла, польскі кароль Уладзіслаў III, не загінуў у бітве з туркамі ў 1444 годзе, а збег і пасяліўся на партугальскай Мадэйры. Там ён ажаніўся з багатай партугалкай і стаў бацькам Калумба.

Гэтая тэорыя дапамагае зразумець, чаму Калумб ажаніўся з заможнай партугальскай арыстакраткай, і іх шлюб быў зацверджаны партугальскім каралём, перакананы Мануэль Роза. Да таго ж герб Калумба падобны на герб Уладзіслава. Ды і сам падарожнік выглядаў усходнееўрапейцам: са светлай скурай і блакітнымі вачыма. Сам ён хаваў сваё паходжанне, каб не выкрыць свайго бацьку.

Каб даказаць сваю тэорыю, даследчык хоча параўнаць ДНК Ягайлы (запыт ужо накіраваны ў Кракаў) і сыноў Калумба, пахаваных у Севільі.

http://telegraf.by

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

10 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago