Categories: Культура

Заўтра – Радаўніца

У нашай краіне наведванне могілак адбываецца ў большасці на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Гэты дзень мы называем Радаўніца.

Сам назоў Радаўніца (Радуніца, Раданіца) вельмі архаічны. Няма адзінага меркавання пра яго паходжанне. Здавалася б, значэнне слова ляжыць на паверхні. Так, доўгі час яго этымалогію выводзілі ад «радавацца» або «род». «Род» — ясна, чаму. На карысць «радаснай» тэорыі сведчыла тое, што ў хрысціянскі час Радаўніца стала «Вялікаднем памерлых»: святам, прасякнутым надзеяй на ўваскрашэнне і вечнае жыццё.

Аднак многія навукоўцы лічаць такое тлумачэнне павярхоўным. Больш навуковым ключом да тлумачэння слова можа быць літоўскае raudá «плач з галашэньнем» і raudìnė «малітва з плачам і галашэннем». Параўнайце, як гэта падобна да славянскага «рыдання». Сам абрад памінання дзядоў па Вялікадні ў нас з літоўцамі ідэнтычны.

Назоў «Радаўніца» не пашыраны на поўдзень ад Беларусі. Прыкладам, ва Ўкраіне.

На могілках прыбіраюцца загадзя — на так званую Жывую Радаўніцу — за некалькі дзён да вызначанага аўторка.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Праваслаўная царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых. Штогод могілкі на Радуніцу наведваюць мільёны людзей.

Паводле: http://racyja.com/

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

6 дней ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

1 тыдзень ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

1 тыдзень ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

1 тыдзень ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

1 тыдзень ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

1 тыдзень ago