Categories: Спорт

Людзі-амфібіі

Перад Першым мая ў Берасці прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванню. Спецыялісты адзначаюць, што ў такіх бездакорных умовах нацыянальныя плавальныя турніры яшчэ не праводзіліся. Гэта стала магчыма дзякуючы ўводу ў строй у канцы мінулага года ультрасучаснага Палаца водных відаў спорту.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах у Берасце прыехалі больш за дзвесце спартсменаў з шасці постсавецкіх краін – Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы і Расеі. Для айчынных спартсменаў галоўны старт ўнутранага сезона стаў адборачным спаборніцтвам для ўдзелу ў чэмпіянаце свету, які ў ліпені прыме кітайскі Шанхай.

Найбольш інтрыгуючым стаў фінальны заплыў на 50 метраў вольным стылем у жанчын, які сабраў зорную кампанію удзельнікаў і прадказальна прынёс нацыянальны рэкорд. Аляксандра Герасіменя праплыла дыстанцыю за 24,57. Гэта, да таго ж, трэці вынік сезона ў свеце. Ттаксама з высокімі вынікамі фінішавалі Святлана Хахлова і Юлія Хітрая.

Яшчэ два нацыянальныя рэкорды ўсталявалі мужчыны – гамяльчанін Яўген Цуркин на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем і Павел Санковіч у комплексным плаванні на 200 метраў.

Фота: БелаПАН

лідэры

dzedzich

View Comments

  • Так, паважаныя дзедзівічаўцы, вы задзяўбалі красці здымкі. Альбо хуценька выдалілі фота, альбо набылі яго ў БелаПАН і падпісалі што здымак БелаПАНу, альбо будзеце адказваць за гэта па законе. Тым больш, што ня першы раз такое здарэнне на вашым сайце назіраю.

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago