Categories: Грамадства

У Берасці хочуць перай-менаваць вуліцу, названую ў гонар тэрарыста

Гаворка ідзе пра вуліцу Сцяпана Халтурына. На гэтай вуліцы ў цэнтры Берасця  знаходзяцца абласная радзільня, сацыяльныя і дзіцячыя ўстановы.

Ужо некалькі гадоў актывісты шлюць звароты ў берасцейскія органы ўлады і збіраюць подпісы, каб перайменаваць вуліцу Халтурына.

Пасля выбуху ў Менскім метро перайменаванне стала асабліва актуальным.

Прапануецца вярнуць вуліцы стары назоў “вуліца Грудок” (яна на ўзвышшы) або надаць ёй імя пісьменніка Васіля Быкава.

Нагадаем, што ў 1880 годзе ад бомбы нарадавольца-тэрарыста Сцяпана Халтурына загінулі 11 гвардзейцаў аховы рускага імператара, герояў руска-турэцкай вайны. Праз два гады Халтурын узяў удзел у забойстве кіеўскага пракурора, за што яго павесілі.

Паводле: http://euroradio.fm

dzedzich

View Comments

  • Яго павесілі за забойства адэскага пракурора а не кіўскага

  • Вытрымка з абвінаваўчага акту па працэсе 17-ці: "18 марта 1882 года, в городе Одессе, на Николаевском бульваре, в 9 часов пополудни, выстрелом из револьвера был убит Военный Прокурор Киевского Военно-Окружного Суда Генерал - Майор Стрельников, находившийся в г. Одессе, для производства по Высочайшему повелению дознаний о государственных преступлениях".

    Так што пракурор быў з Кіева. А Адэса ўваходзіла ў сферу ягонай адказнасці.

  • Вось вечна вы дзедзічы знойдзеце што адказаць :))
    Памятайце! Мы назіраем за вамі і заўважым кожную памылку! калі яе нават няма!)

  • Гэтыя вы дакладна заўважылі Сяржук))))З радасцю далучуся да вас,каб знайсці памылку ,нават калі яе няма)))

    • Не забывайце, Алена, за сваімі сачыць таксама. Аўтаматычны перакладчык не заўсёды перакладае правільна :)

      • Я ў курсе пра аўтаматычны перакладчык))))Вось ізноў вы знайшлі што адказаць)))))

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

18 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago