Грамадства

У Берасці пройдзе экаакцыя “Дзіўныя парасонікі”

15 траўня – Міжнародны дзень абароны клімату. І ў Берасці пройдзе ў гэты дзень экаакцыя “Дзіўныя парасонікі”.

Пачнецца яна 15:50, ля  Цума. Усе жадаючыя прыняць удзел павінны прыйсці з парасонікамі і па магчымасці ў зялёнай адзежы.

У 16:00 дружна адчыняючы  парасонікі і не спяшаючыся авантурысты пойдуць ў бок Машэрава.

Сэнс акцыі растлумачыла  Алеся Ярошчык, арганізатар гэтага мерапрыемства:

-Ідэя акцыіі ў тым, што калі мы і далей па-спажывецку будзем ставіцца да прыроды, то клімат зменіцца настолькі, што нам стане складана арыентавацца ў пагодных умовах.

Пра падрабязнасці акцыі можна можна даведацца тут: http://vk.com/event26893874

Пакінуць адказ