19 мая ў выставачнай зале АГКЦ на вул. Савецкай адбылося адкрыццё выставы “Цень Ерусаліма” Ізраільскага фатографа Леаніда Падруля.
Леанід Падруль жыве і працуе ў Ізраілі з 1994 года. Ён прыехаў з Украіны ўжо вядомым і сталым майстрам мастацкай фатаграфіі, лаўрэатам дзесяткаў міжнародных выстаў і фотосалонаў ў Расеі і за мяжой. Ужо ў ранні перыяд яго захапіла пейзажная фатаграфія – адзін з самых складаных жанраў у гэтай тэхніцы. Сваю галоўную тэму ён знайшоў у найскладаных альпіністкай узыходжаннях на Памір і Цянь-Шань, не растаючыся з фотакамерай у паходах самай высокай катэгорыі складанасці.
У Ізраілі адбыўся сапраўдны росквіт дзейнасці Падруля. Ён кіруе аддзелам фатаграфіі самага буйнога археалагічнага Музея краіны ў Рамат-Авіве, супрацоўнічае з часопісам National Geographic. У апошні час ён выступае і ў ролі
педагога, праводзячы майстар-класы ў натуральных архітэктурных дэкарацыях старажытных гарадоў – Яффо, Акко, Горад Кейсарыя, Ерусаліма і Юдэйскай пустыні. Штогод удзельнічае ў мастацкіх выставах.
У выніку шматлікіх самастойных падарожжаў Падруля з’явіліся дзесяткі сотняў высакакласных фатаграфій, выкананых без кампутарнай апрацоўкі. Сорак з іх былі прадстаўлены на выставе «Цень Ерусаліма”. Праз чаргаванне і супастаўленне фатаграфій Ерусаліма і наваколляў Мёртвага мора Падруль ў метафарычным і алегарычнай форме выказвае апазіцыю ўзнёслага / нізіннага, святла / цені …
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…