Categories: Эканоміка

На сайце Белстата з’явіцца персанальны калькулятар узроўню інфляцыі

Пра гэта 20 траўня на семінары “Індэксы спажывецкіх цэн: тэорыя і практыка” паведаміла намеснік старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Кангро.

Паводле яе слоў, такія калькулятары размешчаны на сайтах статыстычных ведамстваў шэрагу дзяржаў, у тым ліку Расіі. Яны дазваляюць кожнаму вылічваць рост цэн на тыя прадукты і паслугі, якімі ён карыстаецца.

Кангро зазначыла, што, паводле слоў калег з Расстата, карыстацца такім калькулятарам даволі цяжка. Чалавек павінен як мінімум два месяцы весці ўлік сваіх расходаў, кожны дзень запісваць, на што былі патрачаны грошы, разлічваць структуру спажывання, запісваць усе цэны на тавары і паслугі. Толькі ўвёўшы гэтыя звесткі ў калькулятар, можна вылічыць “персанальную інфляцыю”.

Намеснік старшыні Белстата паведаміла, што па гэтым пытанні вядзецца работа з калегамі з Малдовы, вывучаецца вопыт Германіі. Яна зазначыла, што беларусы зараз могуць карыстацца персанальным калькулятарам, размешчаным на сайце Расстата.

Апрача таго, паведаміла Кангро, у Белстаце ствараецца аддзел міжнароднай статыстыкі, які будзе супастаўляць звесткі беларускага камітэта са звесткамі статыстычных ведамстваў іншых краін і публікаваць іх на сайце.

Паводле: http://racyja.com

dzedzich

Recent Posts

Тувінская і мангольская музыка ад вулічнага музыкі Аляксея

Аляксей абраў для сябе вельмі незвычайныя інструменты і стыль спеваў. Ён лічыць, што важна прасоўваць…

2 дні ago

Усе дарогі вядуць у Brasilena

Усё нестабільна, у жыцці стрэс Але сталасць тонка: У нас ёсць кава на вагу Ад…

3 дні ago

Саксафаніст Аляксандр: джаз і класіка на вуліцах Берасця

Вулічныя музыкі – гэта сапраўдныя мастакі, якія робяць наша жыццё больш яркім і насычаным. Яны…

3 дні ago

Выратаваныя і страчаныя сінагогі Берасця

У гісторыі Берасця складзена неверагодная мазаіка культурнай спадчыны, у якой асаблівае месца займаюць сінагогі, якія…

6 дней ago

У пошуках смакавых скарбаў: кулінарнае падарожжа па сталовых горада

Сёння мы вырашылі адправіцца ў кулінарнае падарожжа па сталовых горада, каб высветліць, якія з іх…

6 дней ago

DD11: гастранамічны аазіс у цэнтры Берасця

У непрыкметным куточку Берасця, на вуліцы Дзмітрыя Данскога, 11, паўстала ўнікальная гастранамічная ініцыятыва, якая ўжо…

6 дней ago