Культура

“Канцэрт на траве” нечакана перанеслі

“Канцэрт на траве”, які мусіў адбыцца 28 траўня на хутары “Шаблі” нечакана перанесены на 11 чэрвеня.

Прычынай гэтаму стала неабходнасць узгаднення правядзення фестывалю з мясцовымі ўладамі. Маўляў, такога кшталту канцэрты лічацца масавымі мерапрыемствамі і мусяць праводзіцца паводле закона. У сваю чаргу, гаспадар хутара “Шаблі” лічыць, што гэты фестываль трапляе пад яго агратурыстычную дзейнасць і не з’яўляецца масавым мерапрыемствам.

Нагадаем, што хэдлайнерамі канцэрта павінны былі стаць гурт “J-Морс” з праграмай “Много неба” і “Крамбамбуля” з новай праграмай “Драбадзі-Драбада”. Таксама падчас імпрэзы мусіла адбыцца прэзентацыя анімацыйнага фільма “Будзьма беларусамі!”

Паводле: http://euroradio.fm

Пакінуць адказ