Конкурс дзіцячай творчасці “Залатыя зярняткі”, што павінен быў адбыцца на пачатку лета ў Берасцейскім абласным культурным цэнтры, адменены з-за недахопу грошай у дзяржавы.
Як патлумачыў адзін з суарганізатараў мерапрыемства, метадыст па музычнаму мастацтву Берасцейскага культурнага цэнтру Іван Зуеў – такія рашэнні прымаюцца зверху.
– “Залатыя зярняткі” адмянілі. З міністэрства культуры прайшла папера, па якой трэба скараціць мерапрыемствы ў гэтым годзе. І вось гэтае мерапрыемства падпала пад скарачэнне.
Таксама на наступны год перанесены Берасцейскі абласны фестываль тэатральнага аматарскага мастацтва “Тэатральнае Палессе”, які павінен быў завяршыцца гэтым летам.
Паводле: Радыё Рацыя
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…