Грамадства

Што рабіць, калі Вас затрымалі ў краме?

У пачатку траўня прэзідэнт Беларусі даручыў Камітэту дзяржкантролю праверыць захаванне працоўнай дысцыпліны на прадпрыемствах і ў дзяржаўных установах. Каб даведацца пра тое, што рабіць, калі, Вас затрымалі ў краме чытайце далей:

1. Поўнае падпарадкаванне “беларусстайл“. Ну а што “нам” не прывыкаць. Няхай шманаюць, усё ж робіцца дзеля агульнай выгады. Дзяржава клапаціцца аб нас. І усе пошасці ў краіне менавіта з-за людзей, якія ў працоўны час ходзяць па крамах. Каго гэты варыянт уладкоўвае, далей можна не чытаць.

2. Пачаць крышку думаць і запрасіць дакументы ў правяраючых. Выпісаць усю інфармацыю і тэлефанаваць (пісаць) Якабсану або іншым правяральным структурам, якія заяўлялі сваю недатычнасць да падобных праверкам. Пажадана кінуць інфармацыю ў прэсу. А што, няхай адказваюць за свае словы. Пры гэтым можна паказаць, што радавыя правяральныя ў працоўны час хадзілі па крамах, або яшчэ горш былі заўважаныя ля абменніка.

3. Самы вясёлы варыянт, калі ўсё адбываецца так, як апісваюць відавочнікі – перакрываюць уваходы, не прад’яўляюць дакументаў, можна “зажартаваць”, а менавіта схавацца ў аддзеле цацак і патэлефанаваць у 102, сказаць што “ЦУМ захапілі тэрарысты, узялі закладнікаў.” Пажадана рабіць гэта з некалькіх тэлефонаў, можна яшчэ і ў прэсу патэлефанаваць. А потым калі што, сказаць, што ў страху вочы вялікія, здалося, ды і ў свеце апошніх падзей (метро), лепш перастрахавацца. У ідэале вам павінны ўручыць медаль пасля такога званка, а супрацоўнікам, не прад’явіўшым дакументы, добранька даць па шыі і звольніць. Але наша кіраўніцтва шмат працуе і можа пераблытаць каму медаль, каму па шыі.

Таму будзьце асцярожныя.

Пакінуць адказ