Categories: Эканоміка

Берасце можа стаць беларускім Катарам

Геалагічнае агенцтва ЗША ацэньвае запасы сланцавага газу ва Украіне на 1,5–2,5 трыльёна кубаметраў. Дагэтуль вялізныя запасы сланцавага газу былі знойдзеныя ў Польшчы і Вугоршчыне.
Прычым радовішчы сланцавага газу цягнуцца ад Балтыйскага мора на Палессе. Імаверна, ён таксама павінен быць і ў Беларусі ў раёне Берасця.

Здабыча сланцавага газу стала магчымай дзякуючы інавацыйным тэхналогіям, распрацаваным амерыканцамі. У доўгім спісе кампаній, якія выдаткоўваюць на развіццё гэтай тэхналогіі сотні мільёнаў даляраў, — сусветныя паліўныя магнаты: амерыканскія ExxonMobil, Chevron, ConocoPhillips, Marathon Oil, нарвежская Statoil, французская Total.

У Польшчы, як мяркуецца, паклады газу могуць складаць 1,5–3 трлн кубаметраў газу. Гэта было б астранамічным багаццем на суму 0,5–1 трлн даляраў.

Калі арганізаваць распрацоўку сланцавага газу — а гэта патрабуе вялікіх інвестыцый, дый тэхналогіі маюць пакуль толькі амерыканцы — ёсць верагоднасць таго, што краіны Усходняй Еўропы не толькі стануць незалежнымі ад імпарту газу, але і будзе даволі буйнымі экспарцёрамі яго ў ЕС.

Амерыканцы выкарыстоўваюць новы метад бурэння. У прасвідраваны падземны тунэль уводзіцца пад вялікім ціскам вада, змяшаная з пяском і хімікаліямі. Гэтая сумесь стварае ў скале сетку каналаў, праз якую ачышчаны газ цячэ ў верхнюю частку свідравіны.

Некаторыя эколагі ў ЗША асцерагаліся, што таямнічыя хімікаліі атруцяць пітную ваду. Здабывальнікі газу гарантуюць, што такой рызыкі няма.

Распрацоўка радовішчаў пакуль ідзе паволі. Па выніках перамоваў Абамы і Туска, што адбыліся ў Варшаве нядаўна, ніякіх заяваў па амерыканска-польскім газавым супрацоўніцтве не рабілася.

Але калі справа пойдзе, то Усходняя Еўропа можа стаць новым Персідскім залівам, а Берасце — беларускім Катарам

Паводле: nn.by

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

6 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago