Categories: Музыка

І. Шыманскі: Слова ASS мае шмат значэнняў…

Музыкаў часта пытаюцца, чаму прысвечана тая ці іншая песня, бо не заўсёды тэксты з’яўляюцца адлюстраваннем асабістых перажыванняў. Аўтары песень — гэта такія ж грамадзяне сваёй дзяржавы са сваім меркаваннем. Таму музыка ў нейкім сэнсе — гэта адлюстраванне працэсаў, якія адбываюцца ў краіне і свеце.

Аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі вядома далёка за яе межамі. Таму з’яўленне гурта ASS са сваёй дэбютнай песняй «Nastroj ’11» (інтэрнэт-сінгл «ASSLU PRYSVIAČAJECCA») менавіта ў гэты момант зусім не выпадкова.

Ілля Шыманскі, лідэр і стваральнік праекта:

Пра стварэнне гурта

Мы з сябрамі ўжо даўно хацелі сабрацца і нешта рабіць, але не хапала нагоды. Зараз жа яна з’явілася, і мы прынялі рашэнне дзейнічаць. На дадзены момант для нас не так важная якасць запісу, бо на гэта патрэбныя дадатковыя рэсурсы, а падчас крызісу рэшткі «НЗ» сыходзяць не на гэта.

Усё адбылося спантанна: сабраліся і пачалі гуляць. Тэкст пісаўся на рэпетыцыі, усё ішло як па масле.

Мы агрэсіўна настроеныя, таму што ўжо, мякка кажучы, надакучыла цярпець і маўчаць. Зараз прыйшоў час вызваліць назапашанае, тым больш народ мае патрэбу ў «пінку» пад зад.

Пра назву

Назва была запазычана ў папулярнага гурта RATM (Rage Against The Machine). Трохі змяніўшы яе, мы атрымалі ASS (Ahresija Suprać Sistemy / Агрэсія Супраць Сістэмы). Назва будзе добра запамінацца, таму што слова ASS мае шмат розных значэнняў у ангельскай мове.

Пра планы на будучыню

Пакуль мы ўсё робім сваімі сіламі. Рыхтуем яшчэ некалькі песень, якія будуць не менш брутальнымі па характару і гучанні. Таксама мы плануем здымаць відэа, як кліпы, так і звароты, нібыта відэа-блогінг.

Мы будзем дзейнічаць, пакуль у гэтым будзе неабходнасць, пакуль не змяніцца ўлада, пакуль у абменніках не з’явіцца ў вольным продажы валюта. Ёсць і мноства іншых фактараў, усіх не пералічыць.

Мы хочам быць часткай гісторыі нашай краіны і бачыць яе адраджэнне. Хочам, каб нашыя дзеці жылі ў свабоднай краіне.

Жыве Беларусь!

Слухаць інтэрнэт-сінгл «ASSLU PRYSVIAČAJECCA»:

MeinLeiche

a.s.s.

dzedzich

View Comments

  • Ты мой прэзідэнт
    Ты мой кумір
    Ты мой бацька
    Але толькі ў тваех снах…

    1. Я не адзін, уся моладзь, уся беларуская зямля,
    Уся нацыя, колькі нас, ты не зможаш добра спаць.
    Мы ўжо хутка выйдзем і наш сьцяг будзе свабода і воля.
    Моладзь нацыі зломіць твае устоі,
    Болей не будзе крыкаў з няволі!
    Болей не будзе крыкаў з няволі!
    Болей не будзе крыкаў з няволі!!!

    2. Не зломіць нас маскальскі АМАП.
    Не зломяць краты, нас ніколі-ніколі
    Гэты атэіст будзе бегчы да кубінскай волі
    Непатрэбны ён на ліцьвінскай прасторы
    Будзем страляць наўздагон з кулямётаў
    Дзесяткі кіла куляў праляцяць над лысай дурнотай,
    Скончыўся час Саня, вярні грошы,
    Поспехаў табе, жадаем міру!

  • Ой, а я думала, гэта на Шыманскі заспяваў!) Каб ад губернатара не адставаць)))

    • Трэба ж быць паслядоўным. Спачатку пасада, пасля альбом :)
      Наста, злаўлю, вушы адкручу! :)

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago