Categories: Адукацыя

Летнікі для беларускай моладзі ў Польшчы

Фонд Новыя Медыі, МГА ЗБС «Бацькаўшчына» і культурніцкая кампанія «Будзьма» запрашаюць грамадзянінаў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў прыняць удзел у летніках.

Летнікі, якія прысвечаны развіццю грамадзянскай супольнасці,  пройдуць 15-22 і 22-27 жніўня у Польшчы. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Арганізатары летнікаў вырашаюць візавыя пытанні і аплочваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў.

Для таго, каб прыняць удзел, належыць даслаць сваё СV (рэзюме) на адрас kontakt@nowemedia.infо. У загалоўку электроннага ліста патрэбна напісаць «Праект DEMO, рэкрутацыя».

Праграма летнікаў будзе складацца з 3 модуляў:

  1. Новыя Медыі і журналістыка. Мэтай гэтага модуля ёсць узбагачэнне ўдзельнікаў журналісцкімі ведамі і навыкамі (пошук тэматыкі і назоваў, гатункі журналістыкі, стылі тэкстаў, спецыфіка рэдактарскай працы) у кантэксце новых медыяў, а таксама развіццё аніматарскіх здольнасцяў (праца ў групе, актыўныя метады адукавання) пад крылом дасведчанага трэнера Фонду Новыя Медыі.
  2. Прафесійнае развіццё. Гэты модуль ставіць сваёй мэтай падрыхтоўку ўдзельнікаў да свядомага выбару кар’ернага і адукацыйнага шляху і кшталтавання прафесійнай кар’еры ва ўмовах зменлівага рынку. Курсы пад назвай «АBC прафесійнай працы» пашыраць веды моладзі на такія тэмы як актыўны пошук вакантных месцаў, перамовы з працадаўцамі на тэму заробку, пазіцыяніраванне ў калектыве, вырашэння канфліктных сітуацыяў, падрыхтоўка аплікацыйных дакументаў (СV, матывацыйны ліст), кантактаванне з працадаўцамі праз e-mail, тэлефон, удалае сумоўе. Лектары дапамогуць удзельнікам вызначыць прафесійныя схільнасці і падабраць кірунак адукацыйнага развіцця ў адпаведнасці з вымаганнем сучаснага рынку працы.
  3. Сістэмная трансфармацыя. Мэтай гэтай часткі летніка ёсць перадача ведаў аб сістэмнай трансфармацыі Польшчы цягам апошні 20 гадоў. Тэмамі сустрэч будуць ня толькі гістарычнае падсумаванне палітычных падзеяў, але і аналіз сацыяльнага і медыйнага ўспрымання, асвятлення польскай трансфармацыі, праблемы і дылемы, звязаныя з пашырэннем свабоды і ліквідацыяй цэнзуры. Выкладчыкі пастараюцца на канкрэтных прыкладах паказаць аналогіі польскай дзяржавы 1989 году з цяперашняй сітуацыяй у Беларусі.

Паводле: elekcyi.org

dzedzich

View Comments

Recent Posts

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 гадзін ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

2 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

5 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago

Праца голасам. Як пачаць размаўляць, каб людзі цябе пачулі?

Ці падабаецца вам свой голас? Адказ на гэтае пытанне не бывае адназначным. Але голас –…

1 тыдзень ago