Грамадства

У Берасці высвянцяць аўтамабілі

У Берасці заўтра, 27 ліпеня, пройдзе акцыя “За дарогі — без слёз!” У яе межах каля Берасцейскай крэпасці  будуць асвянчаць аўтамабілі. Гэта ініцыятыва мясцовай ДАІ.

Запрашэнне на сайце абласной ДАІ адрасуецца найперш “маладым кіроўцам са стажам менш за 3 гады”. “Высвенціць” аўтамабілі і раздасць іконкі настаяцель Свята-Петрапаўлаўскага храма. Збор прызначаны а 16-й гадзіне на паркінгу каля ўваходу ў мемарыял.

Пакінуць адказ