Затрыманых падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў межах Рэвалюцыі Праз Сацыяльныя Сеткі (РЧСС) Берасці 27 ліпеня адпусцілі без складання пратаколаў.
Як раней паведамлялася на сайце, падчас другога этапу «маўклівай» акцыі ў Берасці, які праходзіў з 19.00 да 19.30 поруч кінатэатра «Беларусь», група з некалькіх маладых людзей у канцы мерапрыемства пачалі пляскаць. Да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і адвялі аднаго маладога чалавека ў прыпаркаваны непадалёк уазік. Праз пяць хвілін супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным пасадзілі ў спецмашыну яшчэ аднаго з пратэстуючых.
Нагадаем, па плане ініцыятараў «маўклівай» акцыі, людзям прапаноўвалася выходзіць не на галоўныя пляцы гарадоў, а на буйныя рынкі. Перанесены быў і час правядзення. Замест 19.00 людзі сустракаліся а 13.00.
У Берасці 27 ліпеня маўклівая акцыя прайшла ў два этапы. Першы – а 13.00 на рынку «Цэнтральны», а другі – у 19.00 на пляцоўцы каля кінатэатра «Беларусь».
Паводле: БГ
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…