Categories: Эканоміка

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны з 1 жніўня на 28,9%

Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у Беларусі 1 жніўня павышаны на 28,9%: з 343 тыс. 260 рублёў — да 442 тыс. 360 рублёў. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1015 ад 28 ліпеня, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новы БПМ будзе дзейнічаць па 31 кастрычніка 2011 года.

Бюджэт пражытачнага мінімуму па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах чэрвеня ў разліку на адзін месяц са жніўня складзе: для працаздольнага насельніцтва — 481 тыс. 920 рублёў, пенсіянераў — 366 тыс. 790, дзяцей да 3 гадоў — 348 тыс. 970, дзяцей ад 3 да 6 гадоў — 448 тыс. 560, ад 6 да 18 гадоў — 475 тыс. 250, для дзяцей-студэнтаў — 425 тыс. 980 рублёў.

Нагадаем, 1 мая БПМ быў павышаны на 15,6%.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам “Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь” БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем’ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой коштавую велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага межавага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.

Darya

Share
Published by
Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago