Categories: Культура

Фотаконкурс “Сабралося бедна студэцтва!”

Зноў пачаўся навучальны год для ўсіх студэнтаў краіны. Хтосці з радасцю пойдзе ва універсітэт, каб сустрэць сваех сяброў, хтосці зноў засядзе за кнігі, а будуць і тыя, дзякуючы каму гэта ўсё застанецца ў здымках.

Для студэнтаў якія не выпускаюць са сваіх рук здымач мы і распачынаем гэты фотаконкурс.Конкурс называецца– “Сабралося бедна студэнцтва”. Гэта азначае тое, што галоўнай тэмай здымкаў павінны стаць старонкі бурлівага студэнцкага жыцця. Дасылаць можна ўсё: прышпільныя выпадкі на парах, сяброўскія пасядзелкі за межамі універа, заспаныя твары жыхароў інтэрнатаў і астатнія цікавыя моманты і падзеі. А арэгінальная назва Вашай працы толькі будзе  на карысць для вашай перамогі ў конкурсе.
Здымкі можна дасылаць да 15 верасня 20 верасня на электронную адрэсу dzedzich@gmail.com.  Колькасць здымкаў якія вы можаце дасылаць – не абмежавана, але на галасавання будзе вынесена па 1 здымку ад кожнага аўтара (калі вы дашлеце шмат здымкаў то мы самі з іх абярэм той, які пройдзе ў конкурс).
Галасаванне за лепшую працу будзе адбывацца з 16 па 25 верасня на гэтым сайце. Пасля чаго галоўных пераможцаў чакаюць ўзнагароды! (галоўны прыз – флэшка на 4 Гб і каштоўныя падарункі).
Запрашаем да ўдзелу і жадаем поспехаў!

Darya

Recent Posts

Павел Ferenc: праз музыку я разумею свет

Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…

4 дні ago

Ад сметніка да фотазоны. Як жыхары простага шматпавярховіка мяняюць сваё асяродзе

Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…

2 тыдні ago

Абмен раслінамі ў “Таполі”: каб зялёнага было больш

Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…

3 тыдні ago

Суботнік – гэта проста. Як берасцейцы паляпшаюць сваё наваколле

Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…

3 тыдні ago

Ад маркету да фотастудыі: як Даша Сідарэнка змяняе культурнае жыццё Берасця

Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…

3 тыдні ago

Вікторыя Цэкат – арганізатарка фотадня для мам з “Без межаў”

Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…

3 тыдні ago