Відэа “Навучы эканоміць” берасцейскага камедзі-шоу “Адлюстраваныя ў лужах” стала лепшым ў расейскім конкурсе відэа-ролікаў на тэму эканоміі.
За ролік-лаўрэат “Нацыянальная эканомія” берасцейцы атрымалі прыз у 40 тысяч расейскіх рублёў. Лідар “Камедзі шоў” Сяргей Пятрухін сказаў, што прыз таксама прымусіў эканоміць: заплацілі падаткі, рэшту хацелі выдаткаваць на фотаздымач для паляпшэння тэхнічнай базы, “але крыху не хапіла”.
Берасцейская каманда чакае плёну яшчэ ад двух праектаў “з элементамі гумару, але без весялухі”. На конкурс Сусветнага фонду аховы дзікай прыроды выстаўлены ролік аб амаральнасці ўтрымання дзікіх жывёл у клетках. За яго можна галасаваць на сайце vimeo.com.
2 кастрычніка самадзейныя артысты выступяць на сцэне берасцейскага Палаца моладзевай творчасці з праграмай “Цень настаўніка”.
“Камедзі шоў “Адлюстраваныя ў лужах” спадзяюцца яшчэ на два поспехі.
Паводле: Еўрарадыё
Павел Феранец, ці Ferenc, – ідэальны суразмоўца. Дамаўляемся пра сустрэчу – адразу падбіраем зручны для…
Гэты новы дом у цэнтральнай часцы горада на вуліцы Гогаля здаваўся ідэальным, калі тут набывалі…
Ідэальны адпачынак – гэта час, праведзены сярод тых, хто з табой на адной хвалі. У…
Чалавек сам стварае сваё наваколле. Да такой высновы аднойчы прыйшлі жыхары сціплага пяціпавярховага дома ў…
Існуе меркаванне, што Берасце – нецікавы горад, у якім няма куды схадзіць, але насамрэч гэта…
Для кожнага з нас словы “макіяж”, “фрызура”, “фотаздымкі” значаць нешта сваё. Для некага гэта частка…