Categories: Грамадства

Чарговая неспадзянка для аўтааматараў

Сёння берасцейскія кіроўцы ў рамках акцыі “Дзень без аўтамабіля” праехаць у грамадскім транспарце бясплатна не змаглі, нават пры ўмове, што прад’явяць кіроўчае пасведчанне або тэхпаспарт на сваё аўто.

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі кантрольна-рэвізорнай службы:

–    Пра тое, што сёння ўведзена аднадзённая ільгота на праезд кіроўцам, мы не ведаем. Нам аніякага загада не давалі. А калі хто-небудзь замест квітка пакажа пасведчанне або тэхпаспарт, прыдзецца яму заплаціць штраф.

Будзем спадявацца, што тыя людзі, якія паверылі начальніку аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю – прэс-сакратару Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Алене Пенязь, якая сцвярджала, што праезд для кіроўцаў у грамадскім транспарце Менскай, Берасцейскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама ў Менску 22 верасня 2011 года будзе бясплатным, не сустрэнуць супрацоўнікаў кантрольна-рэвізорнай службы.

Кантрольна-рэвізорная служба ў Берасці

dzedzich

Recent Posts

Фота, якія дапамагаюць жывёлам знайсці дом

Праект Pet-à-Porter ў Берасці – гэта інтэрнэт-пляцоўка, якая дапамагае сустрэць жывёлу і будучага гаспадара. Фатографы,…

2 гадзіны ago

Як жывецца тым, у каго ўжо ёсць сабака?

Жывёлы, на наш погляд, не толькі сябры чалавека, але і істоты, якія значна паляпшаюць нашае…

3 гадзіны ago

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago