Categories: Еўраклуб

Ствары сімвал Еўрапейскага клуба!

Рух “За Свабоду” запрашае ўсіх творчых людзей паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы лагатып для заснаванай арганізацыяй сеткі Еўрапейскіх клубаў.

У шэрагу беларускіх гарадоў распачалі дзейнасць Еўрапейскія клубы, каб прапагандаваць еўрапейскую інтэграцыю і папросту раскрываць беларусам Еўрапейскі Саюз.

Мэты Еўрапейскіх клубаў:

  • Папулярызацыя ідэяў еўрапейскай інтэграцыі Беларусі, уводзіны беларусаў у еўрапейскі кантэкст;
  • Стварэнне дыскусійных пляцовак для абмеркавання прапановаў па паляпшэнні сітуацыі ў Беларусі праз набліжэнне да еўрапейскіх стандартаў;
  • Звяртанне ўвагі беларусаў на інавацыйныя ідэі ў жыцці еўрапейцаў, папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.

На дадзены момант Еўрапейскім клубам патрэбны лагатып. Таму мы звяртаемся да ўсіх, хто здольны маляваць і нараджаць цікавыя ідэі, паспрабаваць стварыць яго.

Асноўныя патрабаванні да лагатыпа:

  1. Працы могуць быць выкананыя ў адвольнай тэхніцы і колеравай гаме, з магчымасцю іх наступнай мадыфікацыі, напрыклад, у пячатку ці элемент бланка.
  2. Выявы лагатыпаў прымаюцца ў электронным выглядзе ў фармаце cdr (CorelDRAW), jpg, а таксама ў выглядзе адсканаваных малюнкаў з іх абавязковым апісаннем.
  3. Файлы з лагатыпамі не павінны перавышаць 5 Мб. Малюнак лагатыпа ў фармаце *.jpg мусіць мець памер, які дазваляе паўнавартасна ацаніць яго якасці (рэкамендаваны памер 1000-1600 пікселаў па большым баку).
  4. Лагатып будзе выкарыстоўвацца Еўраклубамі розных гарадоў, таму на выяве павінна быць месца для размяшчэння назвы горада.
  5. Лагатып мусіць быць простым і лёгка пазнавальным.

Лагатып можа ўтрымліваць назву “Еўраклуб” або “Еўрапейскі клуб”. Колькасць работ ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная. Працы дасылайце, калі ласка, на электронную скрыню euroclub.miensk@gmail.com. У лісце пазначайце свае імя і прозвішча, кантакты: e-mail, тэлефон. Лісты прымаюцца да 10 кастрычніка 2011 г.

Аўтары найлепшых работ будуць адзначаныя прызамі. Пераможцу чакае грашовая ўзнагарода.

Арганізатары конкурса пакідаюць за сабой права далейшай публікацыі і размяшчэння конкурсных прац у сетцы інтэрнет у межах асветніцкай і іншай дзейнасці з пазначэннем імя аўтара.

 

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

18 хвілін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

1 дзень ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

3 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

6 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago