Categories: Моладзь

Студэнты Берасця таксама жадаюць ездзіць бясплатна

З сённяшняга дня актывісты Моладзі БНФ і АРР “Дзедзіч” распачалі збор подпісаў за бясплатны праезд. 12 верасня Менгарвыканкам зацвердзіў рашэнне, якое дазволіла менскім студэнтам ездзіць у грамадскім транспарце без аплаты за праезд. Тады студэнты усіх астатніх гарадоў Беларусі абурыліся – чаму толькі Менск? Студэнты іншых гарадоў таксама адчулі на сабе, так скажам “подых” крызісу. І яны таксама жывуць далёка ад месца вучобы і ім таксама прыходзіцца шмат грошай адкладаць на аўтобус ці тралейбус – каму што больш падабаецца.

Як гаварыцца, калі гара не ідзе да Магамета, то Магамету трэба збірацца да гары. Студэнты Берасця вырашылі напомніць пра сябе – сабраць подпісы і адаслаць іх у гарвыканкам з надзеяй, што што-небудзь можа змяніцца.

Студэнт Сяржук Кавалько, актывіст збору подпісаў, сябра Моладзі БНФ і “Дзедзіча” лічыць, што такой зварот будзе шырока падтрыманы студэнцтвам. 

“Жаданне выступіць са зваротам да ўлад аб праблемах праезду ў Берасце ўзнікла адразу як бесплатны праезд атрымалі менчукі, – кажа Сяржук Кавалько. – Але мы думалі, што магчыма тое ж самае чакае і нас. Калі час прайшоў без змянення сітуацыі, то студэнцтва само вырашыла заняцца зборам подпісаў каб атрымаць такія ж умовы праезду як і ў Менску”.

Усяго плануецца сабраць каля 2000 подпісаў.

Шаноўныя студэнты! Моладзь БНФ і “Дзедзіч” заклікаюць вас далучыцца да збору подпісаў! Спампуйце і раздрукуйце зварот і падпісныя лісты, збярыце подпісы ў сваіх групах і прынясіце іх нам на офіс. Калі няма магчымасці раздрукаваць, прыйдзіце і атрымайце лісты ў офісе. Калі у вас ёсць пытанні ці прапановы пішыце  dzedzich@gmail.com або прыходзьце на офіс “Дзедзіча” (вул. Кірава 60/1).

Фота: svaboda.org

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago