Categories: Адукацыя

Семінар на тэму правы студэнтаў

РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» запрашае прыняць удзел у семінары, які з’яўляецца часткай праграмы «Права на правы студэнтаў», распрацаванай з мэтай павышэння актыўнага ўдзелу студэнтаў у абароне сваіх правоў і законных інтарэсаў.

Семінар  «Правы Чалавека / Правы Студэнтаў» пройдзе 15-16 кастрычніка ў Менску.

Падчас семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з асновамі правоў чалавека, стратэгіі і тактыкі абароны грамадскіх інтарэсаў, вядзеннем грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці, стварэннем і развіццём студэнцкіх ініцыятыў, новымі тактыкам абароны правоў студэнтаў і моладзі.

Экспертамі і трэнерамі семінара выступяць вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятыў, прадстаўнікі Моладзевага Праваабарончага Руху, Маскоўскай Хельсінкскай Групы і РПГА «БХК».

У семінары могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя правы чалавека або правы студэнтаў.
Вітаюцца заяўкі ад сфармаваных студэнцкіх або іншых грамадзянскіх і праваабарончых груп.

Выпускнікі семінара змогуць прыняць удзел у іншых элементах праграмы:

  1. Стажыроўкі на базе міжнародных праваабарончых арганізацый;
  2. Удзел у дзейнасці Міжнароднай сеткі па правах студэнтаў, распрацоўцы і правядзенні кампаній па абароне правоў студэнтаў;
  3. Удзел у іншых семінарах і трэнінгах.

Для таго каб прыняць удзел у семінары, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адправіць яе па адрасе office@belhelcom.org не пазней за 9 кастрычніка 2011 года.

Для ўдзельнікаў, якія прайшлі конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школы бясплатнае, таксама прадастаўляецца харчаванне.

Аплата праезду і пражывання для іншагародніх удзельнікаў ажыццяўляецца самастойна.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць тут: e-mail: office@belhelcom.org

Паводле: mbelarus.net

Фота: generation.by

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

4 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

5 дней ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

1 тыдзень ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago