Categories: Ровары

Хочаш квіток на БУГаРОК – сядай на ровар!

Тады з’явіцца магчымасць апынуцца на гэтым міжнацыянальным фэсце зусім бясплатна!

Фэст адбудзецца 15 кастрычніка 2011 года ў Берасці, у ДК БЭМЗ. Пачнецца а 17 гадзіне. На сцэне выступяць украінскі гурт Rolliks, маскоўскі Kaizen, з Менску завітае Vinsent, а родны Берасце прадставіць Sciana.

Кампанія “ЗА ВЕЛА-БРЭСТ” з’яўляецца адным са спонсараў гэтага канцэрта. Таму для ўдзельнікаў роварнага прабегу, які адбудецца таго ж 15 кастрычніка, ёсць квіткі на БУГаРОК.

Каб атрымаць такі квіток, трэба:

а. запісацца на vybor@tut.by або патэлефанаваць на (029) 222-58-22 і замовіць сабе квіток;

б. сесці на ровар і прыняць удзел у роварным прабегу.

Падрабязней пра фэст глядзіце тут. А пра велапрабег –  тут.

Калі ў вас ёсць пытанні пішыце нам (dzedzich@gmail.com) або прыходзьце (вул. Кірава, д.60, кв.1).

Darya

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

3 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

4 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

6 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago