Categories: Eura-клуб

Увага! Конкурс “Ох ужо гэтыя еўрапейцы”

Берасцейскі Еўраклуб і АРР “Дзедзіч” абвяшчаюць конкурс «Ох ужо гэтыя еўрапейцы», які прысвечаны культурным звычаям і традыцыям еўрапейскіх народаў, нетыповым для менталітэта беларусаў.

Калі Вы падчас падарожжаў па еўрапейскіх краінах звярнулі ўвагу на цікавыя, незвычайныя для беларусаў паводзіны, звычкі, норавы, традыцыі мясцовых жыхароў, раскажыце пра свае ўражанні. А мы пастараемся данесці вашыя гісторыі для шырокага кола чытачоў.

Да ўдзелу ў конкурсы прымаюцца працы памерам не больш за 1 старонку фармата А4. Вітаюцца таксама ілюстрацыі – фота- і відэаматэрыялы.

Галоўнае патрабаванне, каб гісторыі, якія Вы дасылаеце, былі з Вашага ўласнага жыцця, перажытыя асабіста, а не скапіяваныя з “гугла”.

Публікаваць свае працы можна проста пад гэтай аб’явай, у каментах, а лепей дасылаць (пры жаданні разам з фота- ці відэаілюстрацыямі) на адрас: dzedzich@tut.by.
Не забудзьце пакінуць асабістыя дадзеныя для сувязі (імя і прозвішча, месца жыхарства, узрост, кантактны тэлефон).

Апошні тэрмін падачы прац на конкурс – 31 лістапада 2011г.

Пасля падвядзення вынікаў конкурса 17 снежня адбудзецца ўзнагароджанне аўтараў трох лепшых гісторый. А прызамі стануць традыцыйныя ўжо для конкурсаў “Дзедзіча” флэш-карты памерам 8 і 4 гБ.

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

1 дзень ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago