Categories: Еўраклуб

Новы конкурс ад Case Беларусь

Конкурс даследванняў на тэму “Беларусь і Еўрапейскі Звяз: нерэалізаваны патацыял” абвешчаны Case Беларусь. Мэта – сварэнне супольнасці беларускіх эканамістаў для вывучэння розных аспектаў эканамічнага супрацоўніцтва ЕЗ і РБ.

Конкурс проўдзе ў некалькі этапаў:

1 этап.
Жадаючым прыняць удзел у конкурсе прапанаваана прадставіць пашыраныя тэзісы навуковага даследвання (да чатырох лістоў) па адной з наступных тэмаў:

1.    Супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ ў сферы абмену таварамі, паслугамі і капіталам.
2.    Рэфармаванне эканомікі, звязанае з прыняццем еўрапейскіх стандартаў.
3.    Узаемадзейнічанне Беларусі і ЕЗ на узроўні прадпрыемстваў і кластэраў.
4.    Супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ на ўзроўні галін эканомікі.
5.    Лакальны (рэгіянальны) аспект еўрапейскай інтэграцыі.

Патрабаванні да тэзісаў:
Мова напісання руская ці беларуская
Аб’ем 4 старонкі
Наяўнасць рэзюмэ (abstract) на ангельскай мове (аб’ем да 0,5 старонкі)
Наяўнасць кароткага агляду літаратуры (да 1 старонкі) па тэме даследвання. Пад аглядам літаратуры маецца на ўвазе апісанне метадалагічнай базы даследвання са спасылкай на крыніцы. УВАГА: бібліяграфія не з’яўляецца аглядам літаратуры

Патрабаванне да ўдзельнікаў конкурсу:
1. Валоданне ангельскай мовы на ўзроўні ні ніжэй intermediate.
2. Наяўнасць сапраўдных дакументаў (пашпарту), неабходных для выезду за мяжу.
3. Належыць да аднаго з сегментаў мэтавай аўдыторыі:
– аспіранты;
– магістранты;
– студэнты старэйшых курсаў (як беларускіх, так і замежных ВНУ);
– супрацоўнікі ўніверсітэтаў і навцуковых устаноў;
– супрацоўнікі даследчых інстытутаў;
– прадстаўнікі рэальнага сектару эканомікі, чые функцыі звязаны з тэмай конкурсу.
Удзельнікі конкурсу павінны прадставіць свае CV (памерам не больш 2-старонкі і спіс папярэдніх публікацый).

Апошні тэрмін падачы дакумантаў на конкурс – 15 снежня 2011 года.

Этап 2
Па выніках конкурсу будуць абраны 10 лепшых прац. Аўтары гэтых прац будуць у пачатку студзеня-лютага 2012 году атрымаюць магчымасць прыняць удзел у тыдневым семінары ў Варшаве. Праграма семінару, арганізаванага CASE Беларусь пры супрацоўніцтве з вышэйшай школай эканомікі ў Варшаве, будзе адаптавана да тэм даследванняў, якія перамогуць у першым этапе конкурсу.

Этап 3
Усе прадстаўленыя ў другім этапе конкурсу працы будуць апрублікаваны у спецыяльныс зборніку выданне і прэзентацыя якога адбудзецца увесну 2012 года. Таксама сярод апублікаваных прац будуць абраныя 3 лепшыя, аўтаря якіх атрымаюць прыз памерам  700 эўра.

Свае заяўкі дасылайце на адрас competition@case-belarus.eu да 15 снежня 2011 г.

Падрабязней на сайце ru.democraticbelarus.eu

case belarus

dzedzich

Share
Published by
dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

12 гадзін ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

2 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

4 дні ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

7 дней ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

1 тыдзень ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

1 тыдзень ago