Categories: Моладзь

Якая яна, баларуская моладзь?

НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна эканамічных і палітычных даследаванняў) правёў  прэзентацыю кнігі, якая прысвечана сацыяльна-эканамічнаму партрэту беларускай моладзі.

 

Прэзентацыя новага выдання “Моладзь і грамадзянская супольнасць у Беларусі: Новае пакаленне”  адбылася ў будынку літоўскага пасольства ў Менску.

Асноўную ідэю кнігі выказаў аўтар Алег Манаеў:

– Вялікая частка беларускай моладзі не падзяляе каштоўнасці існай у Беларусі сацыяльна-палітычнай сістэмы, але – па розных матывах і ў рознай ступені – выконвае заданныя гэтай сістэмай правілы.

Сацыёлаг Аляксандр Сасноў прызнаўся, што падчас аналізу сацыялагічных дадзеных у яго з’явіўся пэўны песімізм:

– Па выніках даследавання высветлілася, што змены будуць, але не так хутка, як хацелася б. Змены ў масавай свядомасці праходзяць досыць паступова. Генезіс такі – спачатку маладыя становяцца больш радыкальнымі, ліберальнымі, але з узростам гэта пачынае заціхаць, аж да таго, што чалавек займае пазіцыю, процілеглую той, што ён займаў у маладосці. Зразумела, гэта не ва ўсіх, але многія праходзяць такую эвалюцыю.

Яшчэ адна лічба, якая можа шакаваць многіх. Паводле апытання, праведзенага ў сакавіку, каля 70% беларускай моладзі адказалі станоўча на пытанне «Хацелі б вы пераехаць у іншую краіну на пастаяннае месца жыхарства, калі б у вас была такая магчымасць?»

У адным з артыкулаў кнігі Вольга Карач, лідар кампаніі “Наш дом», назвала цяперашняе маладое пакаленне «стомленым і адчужаным». Па дадзеных сацыёлагаў, нягледзячы на тое, што пераважная большасць маладых людзей не прымаюць цяперашнюю сацыяльна-палітычную сістэму, толькі некалькі адсоткаў моладзі выбіраюць шлях барацьбы з ёй.

Як заявіла намеснік старшыні Маладога фронту Наста Палажанка, “за 17 гадоў кіравання Лукашэнкі вырасла цэлае новае пакаленне, якое не тое што апалітычнае – яно проста абыякавае да ўсяго, пакаленне спажыўцоў. І наша задача – вырваць моладзь з гэтага абыякавага стану, з гэтай шэрай масы“.

Вось такая яна, баларуская моладзь…

Паводле: belaruspartisan.org

Беларуская моладзь

dzedzich

Recent Posts

Праца, якую мы выбіраем

Па якіх крытэрыях ацэньваецца патэнцыйны працаўнік? Не ў апошнюю чаргу па правільна складзеным рэзюме. Гэта…

2 дні ago

Музыка Савелій – пра сябе і арганізацыю вулічнай музыкі Берасця

Савелій Савянок – вулічны музыка, саліст і электра-гітарыст гурта «Distortion». Сава рознабаковы, цікавы і шчыры…

3 дні ago

Лекавыя травы пасяліліся ў берасцейскіх дварах

А вы ведалі, што ў берасцейскіх дварах пачалі з’яўляцца клумбы з лекавымі травамі? Паразмаўлялі з…

5 дней ago

Вулічны музыка Вадзім і яго вялікі рэпертуар кавераў

Вадзім – вулічны музыка з рэпертуарам больш за 1000 песень, а таксама вельмі творчы і…

1 тыдзень ago

Віктар Арабейка – патомны кінолаг

Кім яшчэ можа стаць чалавек, у якога лепшым сябрам з дзяцінства быў сабака Пілот, у…

2 тыдні ago

Доўла – прафесія дапаможцы для маці

Не ўсе ведаюць прафесію з незвычайнай назвай – доўла. Праца доўлы – падтрымліваць і дапамагаць жанчыне падчас цяжарнасці,…

2 тыдні ago